Свет1010

Прэзідэнт Польшчы адказаў, ці чакае Польшча нападу з боку Беларусі

Польскія палітыкі чакаюць ад афіцыйнага Мінска «чаго заўгодна». Так адказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда на пытанне ўкраінскай журналісткі Наталлі Масяйчук пра тое, ці рыхтуецца яго краіна да нападу з боку Беларусі, піша «Люстэрка».

Скрын відэа

У час размовы Наталля Масяйчук спытала ў палітыка, ці лічыць ён верагоднай узброеную агрэсію супраць Польшчы з боку Беларусі.

— Шчыра кажучы, мы ўжо гатовы чакаць ад беларускага боку чаго заўгодна. Гэта рэжым [Аляксандра Лукашэнкі], які мы фактычна не прызнаём у палітычным сэнсе. Мы лічым, што выбары былі сфальсіфікаваныя, што вынік абсалютна не адлюстроўвае таго, хто там сёння ва ўладзе. Мы лічым, што там улада ўзурпаваная, і мы яе не прызнаём.

Больш за тое, гэта ўлада, якая пераследуе сваіх грамадзян, — гэта не выклікае ні ў кога ніякіх сумневаў, — сказаў Анджэй Дуда.

Палітык нагадаў, што ў лютым беларускі суд прыгаварыў да васьмі гадоў калоніі журналіста, члена пазбаўленага рэгістрацыі беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Андрэя Пачобута.

— Гэта відавочнае парушэнне ўсіх міжнародных нормаў, усіх прынцыпаў і відавочная дэманстрацыя таго, што мы, па сутнасці, маем справу з рэжымам, які кантралюе суды, дзе судовыя рашэнні прымаюцца па ўказцы ўладаў і дзе адбываецца вялікая несправядлівасць у адносінах да звычайных грамадзян.

Сёння ўжо ні ў кога няма сумневаў у тым, што ў сучаснай Беларусі мы маем справу з рэжымам, ад якога дэ-факта можна чакаць чаго заўгодна.

Так цяпер выглядае Беларусь, — адказаў на пытанне журналісткі польскі прэзідэнт.

Анджэй Дуда таксама падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі «гуляе ў сваю гульню» з Крамлём і спрабуе пазбегнуць уцягвання беларускай арміі ў развязаную Расіяй вайну супраць Украіны. На яго думку, удзел беларускіх вайскоўцаў у агрэсіі супраць Украіны, перш за ўсё, азначаў бы «гібель для многіх беларусаў, якія не маюць баявога вопыту і якія дрэнна забяспечаны».

— Па-другое, беларусы — не ваяўнічая нацыя, беларусы не хочуць ваяваць. Таму іх прыйшлося б прымушаць ісці вайной супраць сваіх украінскіх суседзяў. Лукашэнка вельмі добра ведае, што гэта будзе яго канец. Таму што [беларуская] нацыя, на маю думку, пойдзе супраць яго самога ў поўным складзе. Сітуацыя можа стаць для яго абсалютна некантралюемай.

Сёння ён можа кантраляваць сітуацыю, у тым ліку з дапамогай тэрору, прымушаючы да пакоры, засуджваючы пратэстоўцаў і тых, хто выступае супраць яго, да шматгадовых тэрмінаў, але ўсяго гэтага можа аказацца недастаткова, калі ён прымусіць людзей ісці і праліваць кроў за справу, якую яны лічаць ганебнай, — сказаў Анджэй Дуда.

Наталля Масяйчук адзначыла, што беларускія чыноўнікі распаўсюджваюць у дзяржаўных СМІ сцвярджэнні, што нібыта Польшча прэтэндуе на частку Беларусі, сутыкаючы лбамі палякаў, беларусаў і ўкраінцаў. На гэта Анджэй Дуда адказаў, што такія заявы — рэтрансляцыя расійскай прапаганды.

— Усе маскоўскія радыё і тэлеканалы і ўсё, што расійскі рэжым транслюе ў інтэрнэце, — гэта навязванне расійскага бачання свету.

Я скажу так: яны бачаць іншых такімі, якімі насамрэч зʼяўляюцца яны самі. Яны нападаюць на іншых, спрабуюць забраць чужыя землі, спрабуюць заняволіць іншыя народы, таму ім можа здавацца, што ўсе вакол іх такія ж. 

Польшча ніколі нікому не выказвала ніякіх прэтэнзій. Мы жадаем жыць у міры і спакоі, мы жадаем будаваць добрасуседскія адносіны. Найлепшым доказам таго, што мы можам мірна жыць разам, зʼяўляецца тое, што мы адчуваем, знаходзячыся ў Еўрапейскім саюзе, дзе фактычна няма межаў паміж Польшчай і нашымі суседзямі ў Еўрапейскім саюзе. Мы ўсе знаходзімся ў Шэнгенскай зоне. Вы можаце паехаць у Нямеччыну, не спыняючы аўтамабіль, — ніхто нікога не кантралюе на мяжы. Вы можаце купіць нерухомасць у Нямеччыне, немцы могуць купіць нерухомасць у Польшчы. Яны могуць жыць у Польшчы.

Палякі могуць жыць у Германіі, у любой іншай краіне Еўрапейскага саюза: у Чэхіі, у Славакіі, у Аўстрыі, — куды захочуць паехаць. Няма ніякіх праблем з перасячэннем мяжы. Мы хочам, каб гэтак жа было з Украінай і, спадзяёмся, у будучыні — з Беларуссю. Мы проста хочам усе разам быць часткай вольнага свету, — рэзюмаваў Анджэй Дуда.

Каментары10

  • Яўген
    19.02.2023
    Што б мы рабілі без Польшчы?
  • Valadzimir
    19.02.2023
    Пан Дуда лукавіт і выдае жадаемае за сапраўднае.
  • Крэсы Всходни
    19.02.2023
    перход в бобровниках открывай, пустобрех, а то буду голосовать за плятформу обывательску! 

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў7

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Спрабуем зрабіць як у Францыі». У Албаніі пяты дзень сутыкненні з паліцыяй, пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэм’ера4

Беларускі кладаўшчык са свастыкай на плячы лячыўся ад алкагалізму ў Сібіры і пайшоў ваяваць за Расію, а застаўся без выплат і працы24

У Францыі пратэсты суправаджаюцца пагромамі і падпаламі. Затрымалі 1200 чалавек5

На поўначы Літвы абвясцілі чырвоны ўзровень паветранай трывогі1

У Германіі пабудавалі дом з грыбоў. Як гэта магчыма?1

У Пецярбургу пасля атакі дронаў загарэўся нафтавы тэрмінал. Пад удар трапіў таксама дата-цэнтр «УКантакце»15

Хочаце схуднець? Магчыма, вам трэба есці больш, а не менш7

Чаму востры капялюш стаў сімвалам ведзьмы ў Еўропе і Амерыцы?11

Жыхар Стоўбцаў вырасціў гіганцкі качан капусты ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў7

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць