Грамадства11

Зварот да беларускай эміграцыі ва ўсім сьвеце

Амаль падрыхтаваная да друку ўнікальная кніга ўспамінаў дзеячаў беларускай эміграцыі найстарэйшага пакаленьня. Успаміны – іх запісана і апрацавана каля 70, сабраў малады беларускі журналіст зь Нямеччыны Аляксандар Адзінец.

Амаль падрыхтаваная да друку ўнікальная кніга ўспамінаў дзеячоў беларускай эміграцыі найстарэйшага пакаленьня. Успаміны – іх запісана і апрацавана каля 70, сабраў малады беларускі журналіст зь Нямеччыны Аляксандар Адзінец.

Усе гутаркі, запісаныя сп. А. Адзінцом, адбыліся па тэлефоне. Аўтар прарабіў сапраўды тытанічную працу, за ўласны кошт у вольны ад працы час тэлефанаваў у ЗША і Канаду, у Швэцыю і Бэльгію, Аўстралію і Аргентыну, Вялікабрытанію і Францыю, Польшчу і Чэхію.

У зборніку будуць зьмешчаныя ўспаміны Францішка Бартуля, Міхася Белямука, Лёнгіны Брылеўскай, Кастуся Вайцяхоўскага, Кастуся Вераб’я, Расьціслава Гарошкі, Барыса Данілюка, Сымона Жамойды, Анатоля Занковіча, Міхася Кавыля, Гелены Касоўскай, Уладзіміра Кушаля, Міколы Латушкіна, Ганны Мерляк, Уладзіміра Набагеза, Янкі Раковіча, Веры Рамук, Мітрафана Рэпкава-Смаршчка, Язэпа Сажыча, братоў Страпко, Міхася Страпка, Віталя Цярпіцкага, Антона Шукелойця, Васіля Шчэцькі (усе – ЗША);

Уладзіміра Бельмача, Віктара Бурдзя, Міколы Буцькі, Марыі Ганько, Барыса Кіркі, Аляксандра Мяцеліцы, Міхася Пашкевіча, братоў Івана і Анатоля Хрэноўскіх, Барыса Рагулі (усе – Канада);

Міхася Баяроўскага, Сільвестра Будкевіча, Юрыя Весялкоўскага (Вялікабрытанія),

Міколы Антуха, Аляксандра Бакуновіча, Яна Барысевіча, Аляксея Грыцука, Аўгена Грушы, Аляксандра Кулакоўскага, Міхася Лужынскага, Марыі Мароз, Эўлаліі Яцкевіч (Аўстралія),

Зоі Смаршчок-Жалязоўскай, Аляксея Арэшкі, Янкі Жучкі (Бэльгія), Юр’я Туронка і Мацея Канапацкага (Польшча), Лявона Шыманца (Францыя), Ванды Губэрт-Другавец (Аргентына), Надзеі Касмовіч-Міцкевіч, Барыса Кіта (Нямеччына), Юр’я Станкевіча (Чэхія).

Друкуюцца ўспаміны Яніны Лукашык (Швэцыя) пра свайго мужа, закладчыка Беларускай грамады ў Швэцыі Базыля Лукашыка, Петрака Смаршчка пра свайго бацьку, праваслаўнага сьвятара, прафэсара Вышэйшай школы перакладчыкаў у Антвэрпэне Аўгена Смаршчка.

Асобна будуць зьмешчаныя ўспаміны Барыса Кіта пра розных вядомых дзеячаў эміграцыі. Такім чынам, у кнізе прадстаўленыя ўсе кантынэнты, усе канфэсіі, увесь спэктар палітычных прыхільнасьцяў нашай эміграцыі. Кожныя ўспаміны будуць дапоўненыя фотаздымкам альбо фотаздымкамі.

На жаль, за паўтара года, пакуль ішла праца над кнігай, адышлі ў лепшы сьвет некаторыя інтэрв’юэры: Мікола Латушкін, Барыс Рагуля, Францішак Бартуль, Янка Раковіч. Выдадзеныя ў кнізе ўспаміны будуць добрай памяцьцю пра іх.

Засталася толькі адна праблема – на кнігу не хапае грошай. Палова неабходнай сумы сабраная, але неабходная другая палова. Кніга мае выйсьці ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны» пры канцы 2006 году. У зьвязку з тым МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» зьвяртаецца да ўсіх беларусаў на эміграцыі з просьбай аб дапамозе ў выданьні кнігі, якая можа стацца сапраўдным помнікам беларускай эміграцыі ХХ ст.

Грошы можна пералічваць на рахунак аўтара:

Aliaksandr Adzinets

IBAN: DE26796500000500815253

BIC: BYLADEM1MIL

З пазнакай «на кнігу»

P.S. Паколькі праца над кнігай канчаткова не скончана, ахвочыя – тыя, каго няма ў вышэйпралічаным сьпісе з 60 успамінаў, – могуць да 20 жніўня даслаць свае ўспаміны (пажадана з фотаздымкам) аўтару зборніка на наступны адрас:

Aliaksandr Adzinets

Hintere Dorfstr.20

63834 Sulzbach am Main

Deutschland

ці на e-mail: [email protected]

ЗБС "Бацькаўшчына"

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы16

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць