Грамадства

У Слуцку чалавека асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» і штраф па «справе Зельцэра»

У Слуцку мясцовага жыхара асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, зробленую ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы інтэрнэт», паведамляе мясцовая раёнка «Слуцкі край».

Паведамляецца, што абвінавачаны ў верасні 2021 года на персанальнай старонцы ў сацыяльнай сетцы ўкантакце размясціў каментарый у дачыненні да супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, «які негатыўна ацэньвае яго, тым самым абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў».

Улічваючы, што гэты мужчына мае на ўтрыманні чацвярых малалетніх дзяцей, суд прызначыў яму на падставе арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу са штрафам у памеры 100 базавых велічынь. 

Ні прозвішча абвінавачанага, ні прозвішча абражанага кадэбэшніка ў артыкуле раёнкі не называецца, але, мяркуючы па тым, калі было здзейсненае інкрымінаванае дзеянне, і з іншых агульных абставін справы, падобна, што мужчыну асудзілі па «справе Зельцэра», а яго крытычныя каментарыі тычыліся загінулага падчас перастрэлкі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Пазней «Вясна» паведаміла, што асуджанага завуць Арцём Анціч, а справу супраць яго разглядаў суддзя Аляксандр Тарасюк.

Чытайце таксама:

«Вясна»: Па «справе Зельцэра» ў Беларусі асуджаныя 114 чалавек, 99 з якіх — да пазбаўлення волі

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць