Грамадства1515

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Пра гэта заяўляе «Хрысціянская візія» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Сцвярджаецца, што кіраўніцтва Каталіцкага касцёла ўжо шукае замену пробашчу Чырвонага касцёла Уладзіславу Завальнюку, які кіруе ім з 1990 года, калі святыню перадалі вернікам пасля савецкай канфіскацыі.

Калі чыноўнікі забаранілі праводзіць набажэнствы ў Чырвоным касцёле, пробашч сам напісаў заяву, каб яму дазволілі даглядаць тэрыторыю храма. На фота Уладзіслаў Завальнюк прыбірае снег

Раней тэлеканал «Белсат» паведамляў, што ксяндза Уладзіслава ўжо спрабавалі нядаўна перавесці пробашчам у парафію Ракава каля Мінска. Але ён здолеў пераканаць, што «гэта будзе непрыгожа адносна нашай парафіі — пакінуць яе цяпер, у такі цяжкі момант». Тым не менш ракаўскую парафію пасля смерці мясцовага пробашча перадалі пад «шэфства» Чырвонага касцёла.

Нагадаем, што Чырвоны касцёл закрыты для вернікаў з 26 верасня 2022 года пасля падазронага інцыдэнту з нібыта пажарам у сакрыстыі. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Каментары15

  • Mar
    26.03.2023
    Здание костела на земле как-то понадежнее вечной жизни на небесах. Вера вещь не осязаемая, это для наивных прихожан, а костел в центре Минска это другое дело, это ценное имущество. За него можно и настоятелем пожертвовать.
  • расчаравыны парафіянін
    26.03.2023
    Лепш без будынка застацца, чым чорту прадацца.

    Месца, каб памаліцца Богу, заўсёды знойдзецца. Толькі навошта яго шукаць у лапах беса?

    Ну хай лукашысты ў гэтым будынку бульбу захоўваюць. Скончыцца гэта ўсё. Але застанецца памяць. Калі гэта адбудзецца, памяць аб тым, што прадстаўнікі каталіцкай царквы ў Беларусі размянялі свайго служку, парафіян, сумленне на змову з карнікамі. Прыгожыя словы ў царкве на справе даюць такі вынік? Ну дык навошта беларусам такая царква? БПЦ ужо да сатаны пайшла. Зараз і каталікі туды адправяцца?

    Мо прадстаўнікі каталіцкай царквы не разумеюць такія базавыя рэчы? Ці разумеюць, але наўмысна лезуць у лапы да чорта? І ў адным, і ў другім выпадку ў касцёле няма чаго шукаць ды чакаць веруючым беларусам.

    Вялікі дзякуй Хрысціянскай Візіі за інфармацыю. Нясеце свет у гэтым змроку.
  • Абу
    27.03.2023
    Што б зрабіў Ісус?

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць