Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна дадалі ў «Спіс экстрэмістаў»
21 красавіка МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». У спіс дадалі яшчэ 23 прозвішчы — цяпер у ім 2735 чалавек.

Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін. Фота: Белсат
Акрамя іншых, у спіс дадалі завочна асуджаных на 12 гадоў зняволення Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна, старшыню БКДП Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтарку Ірыну Бут-Гусаім, а таксама фігуранта «справы Зельцэра» Арцёма Задруцкага.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары