Свет11

Памёр найстарэйшы з асуджаных нацыстаў — 102-гадовы Ёзэф Шутц

У Нямеччыне памёр былы ахоўнік нацысцкага канцлагера Ёзэф Шутц, які атрымаў турэмны тэрмін у рэкордным узросце: яму было 102 гады, а прысуд яму быў вынесены ў мінулым годзе. У турму Шутц, зрэшты, так і не трапіў — чакаў разгляду апеляцыі, піша Бі-бі-сі.

Ёзэф Шутц закрывае твар падчас суда. Кадр з відэа Еўраньюс

Сам Шутц да канца адмаўляў, што быў эсэсаўцам і ахоўнікам лагера.

Тым не менш, у мінулым чэрвені суд прысудзіў яго да пяці гадоў турмы, палічыўшы даказаным, што ён у 1942-1945 гадах служыў ахоўнікам лагера Заксенхаўзен пад Берлінам і дапамагаў у забойстве трох з паловай тысяч чалавек.

Шутц падаў апеляцыю ў Федэральны суд Германіі.

У гады Другой сусветнай вайны нацысты адправілі ў Заксенхаўзен больш за 200 тысяч чалавек — палітычных зняволеных, савецкіх ваеннапалонных, габрэяў, цыган.

Дзясяткі тысяч з іх загінулі. Хтосьці памёр ад голаду і непасільнай працы, кагосьці забілі падчас медыцынскіх эксперыментаў, кагосьці ў газавых камерах або проста застрэлілі.

Імя і дата нараджэння Шутца былі знойдзеныя ў дакументах СС, але ён усё роўна сцвярджаў, што не быў эсэсаўцам і не служыў у ахове лагера, а працаваў падчас вайны на ферме.

«Я не ведаю, чаму я сяджу тут, на лаве падсудных. Я не меў да ўсяго гэтага ніякага дачынення», — заявіў Шутц у судзе.

Суд, аднак, прыйшоў да высновы, што Шутц усё ж служыў у канцлагеры і свядома і добраахвотна ўдзельнічаў у масавым знішчэнні людзей.

Германія актывізавала пошук нацысцкіх злачынцаў пасля гучнай справы Івана (Джона) Дзем'янюка, які быў экстрадаваны ў Германію з ЗША і ў 2011 годзе асуджаны на пяць гадоў турмы як былы ахоўнік канцлагераў Сабібор і Флосенбюрг і саўдзельнік масавага забойства зняволеных.

Дзем'янюк, якому на момант прысуду быў 91 год, таксама не трапіў у турму, бо таксама падаў апеляцыю і памёр у доме састарэлых да таго, як па ёй было прынятае рашэнне, у 2012 годзе.

Праз чатыры гады пасля суда над Дзем'янюком да чатырох гадоў турмы быў асуджаны «бухгалтар Аўшвіца» Оскар Грэнінг. Ён таксама дзякуючы апеляцыі так і не адправіўся за краты да самай смерці ў 2018 годзе.

У снежні да двух гадоў турмы з адтэрміноўкай была асуджаная першая за дзясяткі гадоў жанчына, абвінавачаная ў саўдзеле ў нацысцкіх злачынствах, 97-гадовая Ірмгард Фурхнер, якая служыла сакратаркай каменданта канцлагера Штуттхоф пад Данцыгам (цяпер польскі Гданьск).

Каментары1

  • Давярай, але правярай
    27.04.2023
    Давярай, але правярай/адказаць
    27.04.2023
    Пра сакратарку быў адзняты фільм, на сапраўдных падзеях, як сцьвярджалася. Я яго прагледзеў, і калі там сапраўды паказаныя рэальныя падзеі, дык я сумняюся, што прысуд справядлівы, а сам суд меў абаснову.

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў2

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў2

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць