Свет1111

Літоўцы таксама задумаліся над перайменаваннем Калінінграда

12 мая дэпутаты Вілюс Сямешка і Паўле Кузміцкене звярнуліся ў Дзяржаўную камісію па мове з просьбай змяніць цяперашні літоўскі варыянт назвы Калінінграда (Kaliningradas) на Караляўчус (Karaliaučius).

Фота: kzd.rzd.ru

У прэс-рэлізе фракцыі кансерватараў сказана, што цяперашняя назва — гэта расійскі наратыў, назва з'явілася падчас агрэсіі СССР у гады Другой сусветнай вайны, калі Кёнігсберг перайменавалі ў Калінінград у гонар Міхаіла Калініна.

Па словах Сямешкі, у кантэксце вайны ва Украіне трэба перагледзець назвы і адмовіцца ад тых, якія чужыя літоўскай мове.

«Даўно пара адмовіцца ад савецкай спадчыны і не засмечваць нашу мову іншароднымі словамі. У знак салідарнасці з нашымі суседзямі палякамі мы заклікаем не выкарыстоўваць у літоўскай мове навязаныя нам штучныя назвы», — сказаў дэпутат.

Старшыня камісіі барацьбы за свабоду і дзяржаўнай гістарычнай памяці Кузміцкене звярнула ўвагу на мэтанакіраваную палітыку Масквы ў сферы тапанімікі, што сёння гэта трэба мяняць. «Частка Усходняй Прусіі, якая дасталася СССР як ваенны трафей, была названая Калінінградскай вобласцю, пасля Другой сусветнай вайны яна належала СССР, затым РФ. Тут ніколі да гэтага не жылі рускія, Сталін хлусіў, кажучы, што гэта гістарычныя землі рускіх. Каб забылася мінулае гэтых месцаў, Масква праводзіла мэтанакіраваную палітыку ў сферы тапанімікі, былі русіфікаваныя назвы населеных пунктаў, вадаёмаў», — заўважыла Кузміцкене.

«Прыйшоў час не мірыцца з фальсіфікацыяй гісторыі, адмовіцца ад уведзеных назваў, вярнуцца да гістарычнай тапанімікі — вярнуць гэтаму рэгіёну балтыйскую лінгвістычную ідэнтычнасць», — працягнула дэпутатка.

Каментары11

  • Пень
    12.05.2023
    Тады ўжо й Клайпеду заадно. Мемель... Гучыць прыгожа. Ды й Вільня можа дзе-нідзе ў Крывіч-горад (Крыўгарад) быць перайменавана. Трокі,.. Біржы,..Друскенікі... Вой, ёсьць дзе рукі прыкласьці... А Калінінграду калі й мяняць назву, дык толькі на Кёнігсберг, і адраджаць там Прусію... Ня трэба ў сьлед за палякамі выдумляць лухту.
  • No
    12.05.2023
    Згодны з балтамі.А Вось беларусы пагадняюцца на усе русіфікаваная і саветаваныя тапаміны нашых гарадоў. Не гаспадары мы на сваёй зямлі
  • mikola
    12.05.2023
    Ni maece prava !

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць