Грамадства66

Ідэалагічны манумент, які збіраюцца паставіць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, не ацанілі нават лукашысты

«Як дзяржзаказ пра адзінства, так нібы працаваў з-пад палкі на ад****ся».

Макет помніка. Фота: «Звязда»

Манумент, які плануюць паставіць у Мінску на Кастрычніцкай плошчы, будзе прысвечаны так званаму «адзінству беларускага народа». У цэнтры кампазіцыі плануюць размясціць фігуру жанчыны-сялянкі, якая ўвасабляе Беларусь, са сцягам у адной у руцэ і дзіцем — у другой. Барэльефы на пастаменце будуць апавядаць пра розныя перыяды беларускай гісторыі. Вакол цэнтральнай фігуры будуць размешчаныя сімвалічныя выявы абласцей.

Працуе над праектам аўтарскі калектыў пад кіраўніцтвам Канстанціна Касцючэнкі.

Пытанні да мастацкай вартасці будучага манумента ўзніклі нават у лукашыстаў.

«Адзінства гэта добра. Безгустоўшчына — дрэнна. Першае ўражанне — гэта нейкая псеўдадруідская крынджаціна. Да геаметрыі ніякіх прэтэнзій, але баба ў цэнтры кампазіцыі проста нешта. (…) Бабу з высахлым тварам і запалымі вачыма прыбралі з прапрапрабабулінага куфра (існуе павер'е, што беларусы абавязкова павінны насіць вышыванку, лапці і саламяны капялюш, хоць у прыродзе яны не сустракаюцца ўжо добрых гадоў 100), а дзіця чамусьці голае і босае», — напісаў праўладны канал «КрысолOFF». 

Прэзентацыя праекта ў лістападзе 2022 года. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры Беларусі.

«Калі гэта помнік сацыяльнаму няшчасцю, то атрымалася тое што трэба. Калі адзінству, то трызненне сівой кабылы», — працягвае абурацца канал.

Манумент Касцючэнкі ў Трасцянцы ён хваліць, але незадаволены праектам для цэнтра горада.

«Вось «Брама памяці» ў Трасцянцы ў Касцючэнкі атрымалася вельмі глыбокай, прадуманая кожная дэталь, кожны штрых проста крычыць болем. А як дзяржзаказ пра адзінства, дык нібы працаваў з-пад палкі праз нехачу і на ад****ся. Дзяржзаказ — гэта ж не грант Акадэміі прыгожых мастацтваў у Фларэнцыі, і так сыдзе, усё роўна чаркашкварачнікі нічога ў культурцы не разумеюць», — абрынуўся на скульптара праўладны канал. Яго рэпоснула і «інфаказачка» Вольга Бондарава.

Скрын паста

Калі з'явіцца ідэалагічны манумент, пакуль невядома. Адзначалася, што праект і назва цэнтральнай фігуры яшчэ прапрацоўваюцца. 

Каментары6

  • Удзячны беларус
    18.05.2023
    Казік, Сапраўды, гэта добра. «Я гуляю!» У Ніне Багінскай і такіх, як яна, жыве сапраўдная Беларусь.
  • Параска
    18.05.2023
    Зауважце што у лукашэнкаускай Беларусi у асноуным ставяцца помнiкi ананiмным "героям" - зодчим , архитекторам , крестьянке с дитем , на грошах няма выбiтных дзеячоу як гэта у iншых краiнах , вулiцы таксама ананiмныя нейкiм пераможцам i г.д.
  • Питон
    18.05.2023
    да пускай строят - снесем - вычтем у тех кто прикладывал рукак из их зарплат расходы на этот кутеж

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска15

Дзяніс Кур’ян праз 27 гадоў адшукаў іспанскую сям’ю, у якой гасцяваў школьнікам. Цяпер прыязджае да іх са сваімі дзецьмі19

Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў3

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць