Грамадства44

Пасланне з будучыні. Пенсіянера з Драгічына аштрафавалі за малітву, да якой яшчэ тры месяцы

2 чэрвеня суд Драгічынскага раёна аштрафаваў пенсіянера Б., які маліўся ў скверы, на 555 рублёў па артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў (артыкул 24.23 КаАП). Пастанову суда апублікавалі ў Банку судовых рашэнняў.

Фота: «Хрысціянская візія»

Пад гэтае апісанне падыходзіць суд над баптыстам Уладзімірам Бурштынам, як піша «Медыязона».

У пастанове пазначана, што пенсіянер з 11-й да 12-й гадзіны 27 верасня 2023 года (то-бок праз тры месяцы пасля суда) у скверы гарадскога пасёлка А. па вуліцы С. Драгічынскага раёна «ажыццяўляў чытанне казаняў і праводзіў спевы на рэлігійную тэму ў спецыяльна не прызначаным для гэтых мэтаў месцы пад адкрытым небам». Пры гэтым мужчына «не меў на тое дазволу Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта».

У склад Драгічынскага раёна ўваходзіць адзіны гарадскі пасёлак Антопаль, у якім ёсць адзіны сквер, які знаходзіцца на вуліцы Савецкай. Насупраць гэтага сквера знаходзіцца Васкрасенская царква.

У пастанове суддзя падпісаны літарай С. На гэтую ж літару пачынаецца прозвішча старшыні суда Леаніда Станкевіча.

Каментары4

  • Санта
    26.06.2023
    Цяпер ужо і маліцца Богу можна толькі з дазволу лукашыстаў. Што будзе далей?
  • Кажан
    26.06.2023
    Тут іншае. 23 верасьня 2023 году! Гэта ж якімі трэба быць тупымі "судзьдзямі", каб так бязглузда "штампаваць" свае "выракі"! І гэта ўжо ня першы раз! На мяне асабіста мянты ў 2019 годзе склалі пратакол "за лаянку" ў маёй прысутнасьці, калі мяне ўжо не было ў РБ два дні.
  • mikola
    26.06.2023
    Кажан, // moza ty *lajausja * pa telefone....A z sudzjami* treba razbiracca....U Sibyry usim mesca hopic !

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Ідэю запаволіць працу Starlink ва Украіне прапанаваў Трампу Маск — Telegraph13

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць