Грамадства

Намесніка старшыні праўлення Тэхнабанка Дзмітрыя Богуша пачнуць судзіць 12 ліпеня

Дзмітрый 8 гадоў працаваў у банкаўскай сферы, быў намеснікам старшыні праўлення ААТ «Тэхнабанк». Пасля заняўся бізнэсам — пабудаваў ветрапаркі на дзвюх пляцоўках у Гродзенскай вобласці.

У снежні 2022 года палітвязня затрымалі па артыкуле аб «распальванні варожасці»: ён нібыта пісаў у сацыяльных сетках каментары з пагрозамі на адрас Лукашэнкі і сілавікоў.

Па словах Богуша ў «пакаянным відэа» па БТ, публічна выказацца ў сацыяльных сетках яго падштурхнулі фатаграфіі са збітымі маладымі людзьмі, затрыманымі на акцыях пратэсту пасля выбараў 2020 года, як піша «Вясна».

Канчаткова яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 367 КК (Паклёп на Лукашэнку). Суд над ім распачнецца 12 ліпеня ў Мінгарсудзе. Справу будзе разглядаць суддзя Любоў Сімахіна.

Падтрымайце палітвязня:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2,

Дзмітрый Міхайлавіч Богуш

Каментары

Цяпер чытаюць

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою26

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

«Фортку адкрыць немагчыма, аглухнеш ад крыкаў»: у Гродна зноў вярнуліся чайкі2

Каля ГЦ «Валяр'янава» як свечка згарэў аўтамабіль

Лукашэнка: Я не кажу, што мы заўтра ўдарым «Арэшнікам» па Вільні, Варшаве або Кіеве40

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў31

Лукашэнка пра Іран: Мы не ўвязваемся, мы не хочам сваёй краіне праблемы14

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску зноў працуе

Майстра па дрэве і шматдзетнага бацьку з Бабруйска асудзілі за рэабілітацыю нацызму7

Паветраны шар з трыма жанчынамі ў Польшчы зачапіўся за шматпавярховы дом2

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою26

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць