Улада33

«Справе пра тэракт» дадзена зялёнае святло

Прадпрымальніку з Ваўкавыска Уладзіміру Асіпенку прад’яўлена абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта.

Прадпрымальніку з Ваўкавыска Уладзіміру Асіпенку прад’яўлена абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта. Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

Першаму абвінавачванне ў падрыхтоўцы тэракту тыдзень таму прад’явілі Мікалаю Аўтуховічу. Праваабаронца мяркуе, што да канца тыдня прад’явяць абвінавачванні Аляксандру Ларыну і маёру міліцыі Міхаілу Казлову, пасля чаго ўсіх абвінавачаных пачнуць рыхтаваць да азнаямлення з матэрыяламі справы. Калі маецца на ўвазе падрыхтоўка тэракта, то размова ідзе пра «падрыхтоўку да фізічнай ліквідацыі старшыні Гродзенскага аблвыканкама У.Саўчанкі і намесніка міністра па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь В.Камянка».

Такім чынам, зараз у справе пра тэракт — чацвёра фігурантаў.

Гэта Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка (Юры Лявонаў вызвалены 8 жніўня, 24 верасня з прадпрымальніка знятыя ўсе крымінальныя абвінавачванні), а таксама былы міліцыянт Міхаіл Казлоў і нехта Аляксандр Ларын.

Затрыманы месяц таму Міхаіл Казлоў з Гродна — адзін з былых кіраўнікоў аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Гродзенскага аблвыканкама. Паводле інфармацыі «Беларускага партызана», менавіта Міхаіл Казлоў прымаў рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да начальніка інспекцыі МПЗ Ваўкавыскага раёна ў 2003 годзе на падставе скаргаў Мікалая Аўтуховіча. Пазней яго абвінавацілі ў неданясенні пра тое, што рыхтуецца тэракт, нібыта Міхаіл Казлоў ведаў — і не данёс.

Усіх абвінавачваных і сведкаў па «ваўкавыскім справе» следству пастаўляе Аляксандр Ларын. У свой час Аляксандр Ларын працаваў ў фірме Мікалая Аўтуховіча. «Можа быць, чалавек хворы, ці яшчэ што. Але следства мае непаўнавартаснае сведкі «, — падкрэсліў Алег Воўчак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць