Культура

Стары Ольса сабраў лепшае. І вырашыў не пiсаць свайго

Гурт 28 лiстапада запрашае прыхiльнiкаў у КЗ «Мiнск» на праграму «Лепшае», прысвечаную 10‑годдзю калектыву.

Яшчэ адзiн музычны юбiлей будзе адзначаны днямi канцэртам. Гурт «Стары Ольса» 28 лiстапада запрашае прыхiльнiкаў у КЗ «Мiнск» на праграму «Лепшае», прысвечаную 10‑годдзю калектыву.

Днi нараджэння гурты адзначаюць па‑рознаму — адны збiраюцца вузкiм колам, iншыя запрашаюць усiх, з кiм працавалi ў мiнулыя гады. «Стары Ольса» якраз з гэтай другой катэгорыi. Паводле словаў лiдара калектыву Змiцера Сасноўскага, з усiмi былымi ўдзельнiкамi ў гурта захавалiся добрыя стасункi, таму ўсе яны запрошаныя на юбiлей. Напрыклад, разам з барабаншчыкам «Ольсы» Сяргеем Тапчэўскiм, якi цяпер служыць у 120‑й танкавай брыгадзе пад Мiнскам,

на канцэрт прыйдуць саслужыўцы i камандаванне вайсковай часці.

З iншых жа музыкаў шмат хто цяпер жыве ў iншых гарадах i нават краiнах, таму iм складана будзе прыехаць — а тым больш выйсцi на сцэну з гуртам без папярэднiх рэпетыцый. I ўсё ж такая iмправiзацыя не выключаная.

Парадаваць жа слухачоў гурт абяцае лепшым i выбраным, тым больш, выбiраць ёсць з чаго — за 10 гадоў запiсаныя 6 студыйных альбомаў, 2 канцэртныя i адзiн музычна‑лiтаратурны праект. «Мы спачатку думалi зрабiць канцэрт па заяўках, але звычайна атрымлiваем спiс адных i тых жа кампазiцый, таму вырашылi разнастаiць выступленне — акрамя ўлюбёных людзьмi кампазiцый, абавязкова выканаем творы з «Полацкага сшытка», — анансаваў праграму Змiцер Сасноўскi. Гурт абяцае таксама наладзiць iнтэрактыў — шчыра адказаць на пытаннi залы, часткова падчас канцэрту, часткова пазней на сваiм афiцыйным сайце.

Праз некалькi дзён убачыць свет альбом «Лепшае», якi музыкi складалi па вельмi простым прынцыпе — як часта той цi iншы хiт замаўляла выканаць публiка.

— Але я быў супраць назвы «Лепшае», — прызнаўся лiдар гурта. — Гурт, якi выпускае альбом з такой назвай, далей будзе рабiць толькi горшае, цi што?

Каб не страцiць марку, надалей «Стары Ольса» вырашыў адмовiцца ад напiсання ўласных твораў i займацца толькi адраджэннем беларускай музычнай спадчыны
— тым больш, што яе, перакананыя музыкi, усiм беларускiм медыяваль‑гуртам да канца жыцця хопiць.

Вiкторыя Целяшук, Звязда

***

Стары Ольса

28 лістапада ў КЗ «Мінск» — канцэрт «Старога Ольсы», прысвечаны 10‑годдзю гурту.

Пачатак а 19‑й.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы4

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

«Бранск пад ракетным ударам!» — «Вы не тушыце, дагарыць хутчэй». Мінабароны Украіны па-чорнаму адпальвае ў Threads22

У Мінску адкрыецца незвычайная ўстанова для жанчын5

У Мінску BMW урэзалася ў агароджу і перакулілася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы4

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць