Сёння Уладзімір Зяленскі правёў чарговае пасяджэнне Стаўкі. Былі заслуханыя даклады камандуючых Валерыя Залужнага, Аляксандра Сырскага і Аляксандра Тарнаўскага пра сітуацыю на фронце, прасоўванне, абарону.

Фота: Офіс прэзідэнта Украіны
Абмярковаўлася абарона атамных станцый і паўночнай мяжы, вынікі праверкі гатоўнасці Сіл абароны да выканання адпаведных задач.
«З улікам даных разведкі і прынятых мер пагроза ўварвання з Беларусі адсутнічае. Даклад начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Буданава», — рэзюмаваў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары