Вайна11

Расія вывела практычна ўсіх сваіх вайскоўцаў з Беларусі — Памежная служба Украіны

Расія ў рамках ратацыі вывела практычна ўсіх сваіх вайскоўцаў з Беларусі, дзе яны праходзілі трэніроўкі і падрыхтоўку. Пра гэта паведаміў спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка на брыфінгу ў Кіеве, як піша «Украінская праўда».

«Сітуацыя па мяжы з Беларуссю застаецца цалкам кантраляванай. Па той бок мяжы мы не бачым, каб вораг меў групоўку, неабходную для паўторнага ўварвання ва Украіну. Нягледзячы ні на што, мы павінны быць гатовыя да любога развіцця сітуацыі, бо Беларусь, на жаль, працягвае падтрымліваць Расію ў развязанай ёю вайне супраць Украіны. Расія ў тым ліку выкарыстоўвае Беларусь як пляцоўку або палігон для навучання сваіх падраздзяленняў», — сказаў Дземчанка.

Па яго словах, колькасць расійскіх вайскоўцаў на беларускіх палігонах за апошні час толькі меншала, яшчэ да нядаўняга часу фіксавалася колькасць на ўзроўні да дзвюх тысяч вайскоўцаў, але на гэты момант прайшла чарговая ратацыя і практычна ўсе расійскія вайскоўцы выведзеныя з тэрыторыі Беларусі.

Аднак нельга выключаць, што найбліжэйшым часам на тэрыторыю Беларусі могуць быць зноў заведзены чарговыя падраздзяленні.

Акрамя таго, са слоў Дземчанкі, ДПСУ не назірае арганізаванага ўводу ў Беларусь расійскіх наймітаў прыватных вайсковых кампаній, пра што раней адзначалася, бо Беларусь рыхтавала пляцоўкі для іх дыслакацыі.

Каментары1

  • mikola
    15.07.2023
    Ne mazliva ! Nesta ni tak ! Ni veru !

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

Беларуска атрымала рэдкі ДНЖ у Польшчы. Яе адносіны правяралі нават у краме «Жабка»7

У Мінску адмянілі сустрэчу з лідарам духоўнага фонду, які параўноўваюць з сектай — а планавалі сабраць «Чыжоўка-Арэну»16

Рубіа нагадаў, што ва Узбекістане расійская мова не мае афіцыйнага статусу. Гэта выклікала бурную дыскусію10

Пад Ваўчанскам загінуў 40‑гадовы «Зубр» з Аршанскага раёна. Ваяваць за Расію ён пайшоў праз даўгі9

У сусветны пракат сёння выходзіць «Клара і Сонца». У галоўнай ролі — зорка «Уэнсдэй»1

У Беларусі плануюць запусціць вясковыя маршруткі па заяўках3

Гэтая кніга пра «традыцыйную жонку» стала адной з самых папулярных у 2026‑м і ўжо зацікавіла Галівуд7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць