Грамадства55

Палітвязню Алегу Яфрэменку дадалі яшчэ год калоніі

У судзе Горацкага раёна 25 ліпеня палітвязня Алега Яфрэменку асудзілі ўжо паводле трэцяй крымінальнай справы. Яго зноў абвінавацілі па ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Алена Вараб’ёва прызначыла Алегу яшчэ адзін год зняволення, піша «Вясна».

Алег Яфрэменка

Раней Алегу Яфрэменку ўжо ўзмацнялі рэжым: у верасні 2021 года з калоніі, дзе ён адбываў тэрмін за тое, што ўдарыў міліцыянта па нагах, Алега перавялі на турэмны рэжым у Магілёў, а летась дадалі год калоніі за «непадпарадкаванне» адміністрацыі магілёўскай турмы.

Алег Яфрэменка — жыхар Віцебска, якога ўжо больш за два гады і 10 месяцаў утрымліваюць за кратамі. 9 снежня 2020 года яго асудзілі па артыкуле аб гвалце над супрацоўнікам МУС (арт. 364 КК). Яфрэменку абвінавацілі ў тым, што ён ударыў міліцыянта па нагах падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года — той упаў і падрапаў далоні.

Суд тады прызначыў Алегу чатыры з паловай гады калоніі. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў магілёўскую калонію № 15. Але праз некалькі месяцаў яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым.

Ініцыятарам завядзення новай крымінальнай справы стала адміністрацыя магілёўскай турмы № 4. Там Алега рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА з надуманых прычын.

15 жніўня 2022 года суддзя Вікторыя Палякова прысудзіла Алегу ў дадатак да чатырох з паловай гадоў калоніі яшчэ год у зняволенні. 

З 18 лістапада 2022 года Алег пачаў адбываць тэрмін у папраўчай калоніі № 9 у Горках. Па інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя ўстановы ўвесь час ціснула на яго. Яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а нядаўна завялі ўжо трэцюю крымінальную справу — зноў па ч. 1 арт. 411 КК.

Трэці суд над Алегам адбыўся 25 ліпеня. Справу разглядала суддзя Горацкага раёна Алена Вараб’ёва. Яна прызнала палітвязня вінаватым і прысудзіла яму яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

Вядома, што Яфрэменку ўжо перавялі ў магілёўскую турму № 4.

Каментары5

  • Достал
    26.07.2023
    mikola, пошел вон!
  • mikola
    26.07.2023
    Достал , // idzi da lukasenki !
  • mikola
    26.07.2023
    Достал , // pamylka vyisla....lepei by rastraljali ?

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць