Грамадства1616

У школу ў Полацкім раёне заселяць вагнераўцаў? Чыноўнікі: «Брахня». Але дзяцей пераводзяць

Вагнераўцы прыбудуць у Полацкі раён на вучэбныя зборы, паведаміў «Байпол», а жыць яны і беларускія ўдзельнікі вучэнняў будуць у школе. Што пра гэта вядома? «Наша Ніва» даведалася, што кажуць у раёне. 

Ваеннаабавязаныя тэрытарыяльнай абароны. Ілюстрацыйнае фота: Міністэрства абароны

«Байпол» паведаміў, што вучэбныя зборы тэрабароны будуць праходзіць у вайсковай часці №25888, якая дыслакуецца за 2 кіламетры ад вёскі Багатырская.

На час манеўраў расійскіх наймітаў з «Вагнера» і беларускіх удзельнікаў вучэнняў маюць пасяліць у мясцовай школе. Навучальны працэс у ёй адновяць толькі ў кастрычніку.

Вучняў малодшых класаў будуць вадзіць у дзіцячы садок, а старэйшых — вазіць у Полацк, які за тры кіламетры ад Багатырскай, адзначае «Байпол».

«Наша Ніва» даведалася, што вучні малодшых класаў сапраўды тры тыдні будуць вучыцца ў дзіцячым садку.

Пра тое было абвешчана на бацькоўскіх сходах. Усе пытанні з навучаннем у садку мусіць вырашаць адміністрацыя школы. Сад выдзяляе толькі памяшканні для класаў. 

Але ці сапраўды ў школе паселяць вагнераўцаў? У Багатырскай базавай школе гэту інфармацыю супрацоўніца адміністрацыі назвала «брахнёй». Там заяўляюць, што падрыхтоўка да навучальнага года ідзе ў штатным рэжыме.

У Полацкім райвыканкаме, куды званіў мясцовы жыхар, на згадку пра вагнераўцаў адрэагавалі нервова і заявілі, што іх зʼяўленне ў раёне выдумка.

«Адтуль вы пра гэта даведаліся? Менш чытайце інтэрнэт!» — абурылася пытанню намесніца старшыні райвыканкама Святлана Валюшкіна.

Яна настойвае, што пашпарт гатоўнасці Багатырскай школы падпісаны і перапыняць навучальны працэс няма неабходнасці.

Вагнераўцы інструктуюць вайскоўцаў тэрытарыяльнай абароны на палігоне ў Асіповіцкім раёне. Ілюстрацыйнае фота: скрыншот відэа тэлеканала «ВаенТВ»

Па словах Святланы Валюшкінай, вучэнні тэрытарыяльнай абароны, якія неўзабаве пачнуцца у Полацкім раёне, былі запланаваныя яшчэ летась.

«Сёння на базе Багатырскай школы і сельскага савета, які там знаходзіцца, праводзіцца сустрэча з мясцовым насельніцтвам. Ніякай надзвычай сітуацыі ў нас няма. У нас усё спакойна і планава. Сітуацыя не выклікае турбот», — запэўніла чыноўніца.

Вучэбны збор вайсковаабавязаных тэрытарыяльнай абароны пачаўся сёння, 22 жніўня, і працягвацца да 14 верасня. Пра ўдзел у іх вагнераўцаў афіцыйна не паведамляецца.

Раней на такіх зборах расійскія найміты ўдзельнічалі інструктарамі.

У Беларусі вагнераўцы абаснаваліся на тэрыторыі былой вайсковай базы ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Колькі іх знаходзіцца ў краіне дакладна невядома. Па ацэнках «Беларускага гаюна» іх можа быць ад 4 да 5 тысяч.

У Беларусь наймітаў пачалі ссылаць пасля мяцяжу ў Расіі. На тое даў згоду Лукашэнка.

ПВК «Вагнер» у некаторых краінах свету лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй, якая вядомая ваеннымі злачынствамі ва Украіне. У яе шэрагах ваююць шматлікія крымінальнікі, якіх завербавалі ў расійскіх турмах. Зафіксаваныя злачынствы «вагнераўцаў» і ў іншых краінах — афрыканскіх.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У Беларусі знаходзіцца 4000 вагнераўцаў. Інфармацыя пра вываз часткі байцоў у Расію не пацвердзілася — Беларускі Гаюн

«Спакойнаму жыццю прыйшоў канец». Жыхары вёскі Цэль расказалі пра суседства з вагнераўцамі

Вагнераўцы навучалі пад Брэстам мясцовых дэсантнікаў

У Асіповічах зарэгістравалі адукацыйную «Групу Вагнера»

Вагнераўцы ў Беларусі — небяспека, але яшчэ не пагроза — камандуючы Аб'яднаных сіл УСУ

«Выгнаць расійскіх вайскоўцаў з нашай краіны». Ціханоўская звярнулася да дыпламатаў, чыноўнікаў і сілавікоў у сувязі з падзеямі ў Расіі

Каментары16

  • Чаркашкварка
    22.08.2023
    Усе хто садзейнiчае Вагнер пойдуць пад суд па здрадзе дзяржаве i як пасобнiкi тэрарызма. 15-20 гадоу. Яны яшчэ незразумелi ва што уляпаюцца.
  • Все в садик
    22.08.2023
    Ну Вагнеровцы же официально зарегистрированная организация осуществляющая в нашей стране образовательную деятельность, значит подчиняются Министерству образования. И Министерство их в этом всячески поддерживает. Подумаешь неудобство каких-то там школьников в усвоении школьной программы.
  • Чаркашкварка
    22.08.2023
    Все в садик, афiцыйна зарэгiстраваная тэрарыстычная арганiзацыя, вот это да. Лукашэнку i яго хунту прызнаць пасобнiкамi мiжнароднага тэрарызма. З выдачай ордэрау.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць