Эканоміка11

Маладыя прадпрымальнікі больш крэатыўныя? Фігня. Даследаванне паказвае, што людзі, старэйшыя за 50 гадоў, — больш радыкальныя наватары

Харланду Сандэрсу было 62 гады, калі ён заснаваў сетку рэстаранаў фаст-фуду Kentucky Fried Chicken (KFC), а Берні Маркусу было 50 гадоў, калі ён адкрыў першую краму Home Depot — цяпер найбуйнейшую ў ЗША сетку рознічнага гандлю таварамі для дому. Наколькі распаўсюджаны інавацыйны патэнцыял у прадпрымальнікаў у гадах? Новае даследаванне дае нечаканы адказ.

Фота: vecteezy

Ліпеньскае даследаванне, апублікаванае ў ScienceDirect, сведчыць, што пажылым прадпрымальнікам ёсць што прапанаваць свету. Аказваецца, тыя людзі, хто наважваецца пачаць бізнэс у сталым веку (50 гадоў і больш), з большай імавернасцю прывядуць на рынак радыкальныя інавацыі, чым маладыя ўладальнікі бізнэсу.

Грунтуючыся на звестках пра 2900 заснавальнікаў новых прадпрыемстваў у Германіі ў 2008—2017 гадах, даследчыкі выявілі, што кожныя дадатковыя дзесяць гадоў ва ўзросце заснавальніка павялічваюць імавернасць прэзентаваць навінку на рынку ажно да 30 адсоткаў.

Такім чынам, такія прадпрымальнікі, якія арыентаваныя на інавацыі і маюць досвед кіравання, больш чым у тры разы часцей укараняюць тыя ці іншыя новаўвядзенні на рынку, чым у сярэднім па выбарцы. З пункту гледжання продажу, дзесяць дадатковых гадоў ва ўзросце азначаюць павелічэнне продажу ад інавацый прыкладна на 35 000 еўра за год, што прыкладна на 26% больш, чым у сярэднім па выбарцы. І больш за тое, станоўчая сувязь узросту заснавальніка і інавацый працягваецца да выхаду на пенсію.

Пры гэтым адзначаецца, што хоць маладыя заснавальнікі бізнэсу і ўкараняюць большую колькасць інавацый у цэлым, але гэта інавацыі, якія часцей за ўсё сканцэнтраваныя на паляпшэнні бізнэс-працэсаў канкрэтнай кампаніі. Яны могуць уключаць стварэнне новага праграмнага забеспячэння для скарачэння выдаткаў, выкарыстанне новых тэхналогій для скарачэння часу вытворчасці або ўвядзенне новых функцый, каб зрабіць прадукты ці паслугі больш зручнымі для карыстальнікаў.

Фота: vecteezy

Асноўную прычыну такіх вынікаў даследчыкі бачаць у тым, што пажылыя заснавальнікі звычайна атрымліваюць карысць ад папярэдняга (кіраўніцкага) досведу і асабістага багацця пры адкрыцці ўласных фірмаў, тлумачыць The Conversation. Асобы, якія пераходзяць ад працы па найме да прадпрымальніцкай дзейнасці пазней у жыцці, таксама, хутчэй за ўсё, ноймуць больш высокаадукаваных і кваліфікаваных супрацоўнікаў.

Спалучэнне ўсіх гэтых фактараў змяняе матывацыю прадпрымальнікаў і іх здольнасць ствараць інавацыйны прадукт, а таксама робіць пажылых заснавальнікаў паспяховымі ў распрацоўцы новых прадуктаў ці паслуг, якія змяняюць рынак.

Такім чынам, высновы аналізу аспрэчваюць дамінуючы стэрэатып аб тым, што пажылыя заснавальнікі бізнэсу не вельмі наватарскія. Даследчыкі кажуць, што важна адрозніваць інавацыі, якія проста новыя для канкрэтнай кампаніі, і інавацыі, якія новыя для ўсяго рынку.

Каб дзяржавы маглі атрымаць выгаду ад здольнасці пажылых прадпрымальнікаў распрацоўваць сапраўды новыя інавацыі, трэба разбурыць міф пра тое, што прадпрымальніцтва толькі для маладых. На практыцы гэта патрабуе пенсійных схем, якія заахвочваюць працаваць даўжэй у якасці прадпрымальніка. Гэтак жа павінна заахвочвацца кар'ерная мабільнасць, каб людзі маглі прасцей пераходзіць да прадпрымальніцтва ў далейшым жыцці. Што ж тычыцца Беларусі — тут па-ранейшаму без змен: колькасць прадпрымальнікаў — як маладых, так і не вельмі — стабільна зніжаецца разам з падатковымі выплатамі.

Каментары1

  • Бобр
    12.09.2023
    Байда искать причину в возрасте. Было бы логично каждый бизнес расписать. Может кто-то из учебников поймет лучшее решение, а кто то из личного опыта. С таким подходом сравнение по черепам основателей бизнеса более уместно

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

Вільня стала самым буйным горадам у краінах Балтыі11

«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў8

Прапагандысты настойваюць, што Шэйман расказаў пра Лукашэнку чыстую праўду — проста ўсё пераблытаў2

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Трамп даручыў свайму спецпрадстаўніку завяршыць вайну ва Украіне за 100 дзён7

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі4

Амерыканца, які атрымаў палітычны прытулак у Беларусі, выдалілі са спісу вышуку ФБР1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні6

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →