Грамадства33

Экс-міліцыянту вынеслі суровы прысуд па справе ЧКБ. Ён прыехаў у Беларусь і яго затрымалі

Кірыла Гняздзілаў з 2007 года служыў у міліцыі аператыўным упаўнаважаным, але звольніўся ў жніўні 2020 года і перайшоў у IT.

Кірыла Гняздзілаў. Фота, сацыяльныя сеткі

Кірылу затрымалі 19 лютага 2023 года проста на мяжы: ён паўгода жыў у Польшчы, а ў Брэст прыязджаў наведаць жонку і маленькае дзіця.

Пра крымінальную справу вядома няшмат: суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што справа была звязаная з «Чорнай кнігай Беларусі».  За гэта выставілі два крымінальныя артыкулы: садзейнічанне распальванню варожасці (ч.6 арт. 16 і ч. 1 арт. 130 КК), незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці (ч. 3 203-1 КК), паведамляе Брэсцкая вясна.

Справу разглядаў Брэсцкі абласны суд цягам шасці пасяджэнняў (суддзя — Андрэй Лешчанка).

У выніку Кірыла Гняздзілава асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама пастанавілі выплаціць маральную кампенсацыю двум пацярпелым: 2000 і 1000 рублёў адпаведна, а тэлефон канфіскаваць «як сродак злачынства». Таксама Кірыла пазбавілі капітанскага звання.

Каментары3

  • Зброя.
    15.09.2023
    Праз выбары тут нiчога не будзе.
  • 1
    15.09.2023
    Бедны хлопец, ну як жа так. Мусiў жа падумаць, што мiнулае ў органах цяпер будзе як чырвоная ануча для быка, што сыход ад злачынцаў не даруюць нi пры якiх умовах. Шкада - нiчога добрага не будзе цяпер.
  • На будучыню
    15.09.2023
    Пасада называецца - оперупаўнаважаны.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць