Свет5050

Пачаўся візіт беларускіх біскупаў у Ватыкан

Гэта трэці такі візіт беларускага епіскапату ў Ватыкан і першы — да папы Бенедыкта XVI. На апошні дзень візіту, 17 снежня, прызначана сустрэча беларускіх іерархаў з пантыфікам.

11 снежня пачаўся візіт аd limina apostolorum (да апостальскіх парогаў, ці да грабніц святых апосталаў) беларускіх біскупаў у Ватыкан,

паведаміў прэс‑сакратар Беларускай рымска‑каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня.

Гэта трэці такі візіт беларускага епіскапату ў Ватыкан і першы — да папы Бенедыкта XVI. На апошні дзень візіту, 17 снежня, прызначана сустрэча беларускіх іерархаў з пантыфікам.

Біскупы наведаюць усе чатыры рымскія базілікі, дзе возьмуць удзел у набажэнствах. Кульмінацыяй візіту стануць дзве сустрэчы з пантыфікам. Спачатку кожны біскуп паасобку сустрэнецца з папам,

а 17 снежня святы айцец звернецца да ўсёй канферэнцыі беларускіх біскупаў з пасланнем, якое рыхтуецца на аснове справаздач і вусных паведамленняў іерархаў. Гэтае пасланне з’яўляецца праграмным, і папа робіць у ім акцэнт на пытаннях, якія патрабуюць вырашэння дзеля далейшага развіцця царквы.

Як адзначыў мітрапаліт Мінска‑Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, візіт

ad limina — гэта як рахунак сумлення біскупа, а праз біскупа — і ўсёй дыяцэзіі.

«Сярод праблем, якія неабходна ўзняць, — малая колькасць касцёлаў у дыяцэзіях, у маёй у прыватнасці, і асабліва ў Мінску. Падчас апошняга візіту ad limina біскупаў з Беларусі ў Ватыкан у 2003 годзе Ян Павел ІІ адзначаў, што неабходна інтэнсіфікаваць будаўніцтва касцёлаў у Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі. Вялікай праблемай з’яўляецца недахоп святароў, духоўнае і інтэлектуальнае выхаванне свецкіх, падрыхтоўка рэлігійнай літаратуры на беларускай мове. Я не бачу перспектывы развіцця касцёла ў Беларусі без уключэння ў гэты працэс масмедыя. Патрабуе ўдасканалення і дабрачынная дзейнасць. Важным пытаннем з’яўляецца падпісанне пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам. Несумненна, я буду гаварыць і пра тое, што Беларусь чакае святога айца», — сказаў Кандрусевіч.

Мітрапаліт плануе ўзняць перад папам пытанне стану і перспектыў развіцця дыялогу з праваслаўнай царквой, міжхрысціянскага і міжрэлігійнага дыялогу, праблему выхавання моладзі.

Візіты ad limina apostolorum адбываюцца раз у пяць гадоў. Спачатку біскупы рыхтуюць справаздачы аб жыцці сваёй дыяцэзіі, яе праблемах і перспектывах. Падрыхтаваныя дакументы за паўгода да візіту высылаюцца ў Ватыкан, дзе разглядаюцца і вывучаюцца. Візіт адбываецца ў рамках вызначанай праграмы.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць