У Харкаве знайшлі цела яшчэ адной ахвяры ракетнага ўдару. Гэта бабуля забітага хлопчыка
На месцы трапляння ракеты ў жылы дом у Харкаве ратавальнікі знайшлі цела 68-гадовай загінулай жанчыны, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Пасля выбуху ў Харкаве. Фота: фэйсбук міністра ўнутраных спраў Украіны Ігара Кліменкі
Паводле яго слоў, загінулая — бабуля 10-гадовага хлопчыка, цела якога знайшлі раней, і яго параненага 11-месячнага брата.
Паводле апошніх звестак, колькасць пацярпелых у выніку атакі склала 28 чалавек. Работы па разборы завалаў працягваюцца.
Расійскі бок не каментаваў паведамленні аб траплянні ракеты ў жылы дом.
Раніцай быў нанесены ўдар па Харкаве. З-пад завалаў дасталі цела 10-гадовага хлопчыка
Падчас удару па кавярні ў Купянскім раёне Украіны загінулі сын і ўдава вайскоўца, памінкі па якім ладзілі
У момант удару па кавярні ў Харкаўскай вобласці там праходзілі памінкі — МУС Украіны
Удар ракеты па кавярні і краме на Харкаўшчыне: 51 загінулы
Каментары