Усяго патроху55

Сёння Пакроў у праваслаўных РПЦ

Гэта вялікае свята. У шэрагу рэгіёнаў Беларусі лічыцца, што пасля Пакрову нельга прыбірацца на могілках.

Фота: «Наша Ніва»

14 кастрычніка праваслаўныя, што трымаюцца юліянскага календара, святкуюць Пакроў Найсвяцейшай Багародзіцы.

Пакроў ушаноўваюць толькі хрысціяне ўсходняй традыцыі і пераважна на ўсходнеславянскіх землях.

Каталікі лацінскага абраду гэтага свята ў сваім календары не маюць. Грэкі перасталі яго святкаваць у XV стагоддзі.

Асновай свята лічыцца з’яўленне ў 910 годзе Багародзіцы святому Андрэю, дзеля Хрыста бажавольнаму, ва Улахернскім храме Найсвяцейшай Багародзіцы ў Канстанцінопалі.

Падчас малебну за ўратаванне сталіцы Візантыі ад язычнікаў, якія аблажылі горад, святы Андрэй і ягоны вучань Эпіфан убачылі Дзеву Марыю, якая разгарнула над вернікамі белую хустку (амафор). Заступніцтва дапамагло — ворагі адступілі. Пакроў-амафор стаў сімвалам заступніцтва і апекі Божай Маці над людзьмі.

«Аxiнi нас пачэсным пакровам Тваiм, аxавай нас ад усягo благoга i малi Сына Твайгo, Xрыста Бoга нашага, збавiць душы нашы», — просяць Багародзіцу хрысціяне падчас святочнай літургіі.

Каментары5

  • ІМЯ
    14.10.2023
    14 октября 1843 года впервые прозвучал «Свадебный марш» Мендельсона, ведаеце слова "аблога"? Калі не, раю сур'ёзна падыйсці да вывучэння беларускай мовы
  • Dzien Edukacji Narodowej /oktyabr/14
    14.10.2023
    ІМЯ, скажыце гэта лідарке з саветнікам, сабе і іншым філолухам, а не мне

    п.с. саветнік піша з памылкамі. а пра лідарку ўвогуле няма што казаць
  • Валенты
    15.10.2023
    Што гэта былі за паганцы, акія "аблажылі" Канстанцінопаль, адкуль яны туды прыйшлі, га? )) 

Цяпер чытаюць

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп разлічвае сустрэцца з Зяленскім і Пуціным

Махлярам больш не патрэбны ваш пароль. Яны могуць скрасці «лічбавы ключ» і атрымаць доступ да акаўнта нават пры двухфактарнай абароне3

Абноўленыя экзітполы пасля выбараў у Ізраілі: пераможцы няма, апазіцыйны блок Айзенкота ідзе нароўні з Нетаньяху4

Мужчынская і жаночая скура загойваюцца па-рознаму — прычына нечаканая

Экзіт-полы ў Ізраілі паказваюць нічыю

Расійскага падпалкоўніка пасадзілі на 21 год за фэйкавыя відэа пра «подзвігі» і арганізацыю самастрэлаў дзеля атрымання выплат1

Тапузідзіс стаў ганаровым консулам яшчэ адной краіны. Яна для яго ўжо трэцяя4

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў4

Флавіу Балсанару, які прайграў прэзідэнцкія выбары ў Бразіліі, пакінуў краіну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць