Грамадства1717

Мезенцаў: Ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не гучалі пагрозы

«Ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не гучалі ніякія пагрозы». Пра гэта заявіў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў, выступаючы на ​​пленарным пасяджэнні міжнароднай канферэнцыі «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце», піша ТАСС.

«Думаю, што ў Еўропе, свеце заўважылі тую пазіцыю, якую Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін абазначыў, сказаўшы, што абарона тэрыторыі Беларусі будзе ўспрымацца Расійскай Федэрацыяй як абарона адзіных рубяжоў Саюзнай дзяржавы. Сёння ўсё больш такая практыка падтрымліваецца і рэалізоўваецца», — сказаў Мезенцаў.

Ён сцвярджае, што «ніколі і нікому з тэрыторыі Расіі і Беларусі не гучалі ніякія пагрозы». «Ніколі і ніхто не можа сказаць, што Беларусь і Расія не былі б адкрытыя да дыялогу. Але дзейнасць міжнароднай супольнасці па-за правіламі міжнароднага права не можа быць падтрыманая [РФ і Беларуссю]», — адзначыў дзяржсакратар.

«Мы сёння цудоўна разумеем, што негатоўнасць Захаду да ўзаемадзеяння з Саюзнай дзяржавай на аснове раўнапраўнага дыялогу зʼяўляецца фактарам, які мы абавязаныя ўлічваць», — сказаў Мезенцаў.

24 лютага 2022 года Расія распачала вайну з Украінай, агрэсія адбылася з тэрыторыі Беларусі. Лукашэнкаўская ўлада падтрымлівае Расію ў гэтай вайне.

Каментары17

  • Бобр
    26.10.2023
    Похоже гражданин не знает про Украину и Грузию). АГЛ в ладоши хлопал, от наличии такого посла после Бабича: читал себе газетки за 2000 год, группировки не формировал за спиной.
  • Rush
    26.10.2023
    Захоп самалёта 2021. Штучны міграцыйны крызіс 2021 і па сёння. Агрэсія супраць Украіны 2022. І гэта толькі за апошнія два гады. Так што рыторыка маскавітаў ідзе лесам. А лепш у ГААГУ.
  • UB40
    26.10.2023
    Здаецца што такія заявы Гітлер рабіў перад тым як напасць на Польшчу.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Новалукомлі Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў абраз, створаны штучным інтэлектам6

Беларусь праз 14 гадоў вярнулася ў міжнародны конкурс «Вікі любіць славутасці». Чакаюць любыя фотаздымкі мясцовых помнікаў архітэктуры

Ураджэнец Беларусі выканаў «Дзень Перамогі» ў аэрапорце Варшавы — і трапіў ва ўкраінскую базу «Міратворац»34

У Баранавічах зніклі трое іншаземцаў9

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе1

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра14

Лукашэнка заявіў, што ў Еўропе бяда з прадуктамі і ёсць гатоўнасць дапамагчы19

У Віцебску кіроўца збіў жанчыну і дзіця, што стаялі на астраўку бяспекі

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі11

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць