Грамадства1818

Лукашэнка: Некаторыя дактары збеглі са сваёй прафесіі і чорт ведае чым займаюцца

Аляксандр Лукашэнка сёння праінспектаваў Мінскі раён, падчас паездкі ён зрабіў некалькі заяў перад праўладнымі журналістамі. Ён выказаўся наконт сітуацыі з дактарамі і чарговы раз паабяцаў разабрацца з цэнамі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: «Пул першага»

Ахову здароўя трэба прыводзіць у прытомнасць, сказаў ён. «Гэты штуршок (вялікая нарада па ахове здароўя ў маі гэтага года.— НН) даў свой вынік. Прынамсі, ФАПы, участковыя бальніцы мы страсянулі сур'ёзна. Яны шмат зрабілі. Ахову здароўя трэба прыводзіць у прытомнасць. Пасля Новага года я планую да гэтага пытання вярнуцца. Абавязкова вернемся», — сцвярджае Лукашэнка.

«Так, у нас дзесьці не хапае дактароў. Некаторыя дактары збеглі са сваёй прафесіі і чорт ведае чым займаюцца. З часам мы і гэтую праблему вырашым. Ёсць у мяне варыянты. Ты доктар — ідзі працуй. Не — пакладзі дыплом. Не хочуць: шэсць гадоў і дыплом кінуць. Ніхто не хоча. Дык калі ты не працуеш, які ты дыпламаваны доктар? Гэта значыць парадак трэба навесці», — сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, што на нарадзе 21 верасня Лукашэнка прапанаваў павялічыць тэрмін адпрацоўкі па размеркаванні.

«Настаўніка ці медыка мы яшчэ на працы вучым, а яны з'язджаюць. Я лічу, што тут павінна дзейнічаць забарона або паўзабарона. Ну, дапусцім, пяць гадоў.

«Мэтавіку» — пяць гадоў (яно так ёсць і цяпер. — НН), а можа, дзесьці арыентавацца і на сем гадоў», — загадаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка чарговы раз заявіў, што зоймецца цэнамі.

«У найбліжэйшы час мы правядзём нараду і паглядзім, што ўрад зрабіў за гэты час, каб мы маглі цэны трымаць каля сябе, за руку. Па вялікім рахунку мы мелі рацыю. Яшчэ ёсць тлушчык, які можна шліфаваць. Атрымліваецца цэны трымаць на патрэбным узроўні. Але яшчэ ёсць над чым працаваць», — сказаў палітык.

Праўладныя журналісты, у сваю чаргу, падзякавалі яму за бульбу.

Каментары18

  • А
    27.10.2023
    Когда будет создан Фонд Здоровья Первого?
  • уссё надварот
    27.10.2023
    Ахову здароўя трэба прыводзіць у прытомнасць.

    так што праз амаль 30 гадоў дыктатуры і асабістага кіравання ўся і усіх яна ( ахова здароўя) не жые ? Сам прызнаецца ва ў сваіх "дзеяннях".
  • Kotya
    27.10.2023
    А сколько лет еще надо чтобы все привести в порядок? Привести в порядок это посадить в общем и так почти 30 лет ничего не меняется. 

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць