Усяго патроху

Пастаўце гэтыя вазоны на падаконне, і кандэнсату не будзе

З наступленнем халадоў мы часта сутыкаемся з праблемай кандэнсату на вокнах. Кожны з ім змагаецца па-свойму. Але ёсць спосаб, які не патрабуе вялікіх намаганняў. Дастаткова на вокны паставіць кветку, але не любую.

кандэнсат на акне конденсат на окне condensation on the window
Фота: David Trood / Getty Images

Вопытныя гаспадыні сцвярджаюць, што наяўнасць на падаконніку некаторых хатніх кветак дазволіць нармалізаваць узровень вільготнасці і пазбавіць вокны кандэнсату.

Англійскі плюшч

English ivy англійскі плюшч Английский плющ
Фота: Kseniya Ovchinnikova / Getty Images

Гэтая недарагая і малапатрабавальная ў доглядзе расліна добра фільтруе паветра. У выніку ў кватэры зніжаецца ўзровень вільготнасці. Прысутнасць у памяшканні англійскага плюшчу яшчэ і карысная для алергікаў, бо ён ачышчае паветра ад таксінаў. А вось для хатніх жывёл плюшч можа быць небяспечным. Таму трымайце расліну далей ад сваіх гадаванцаў.

Хларафітум

хлорофитум chlorophytum хларафітум
Фота: Massimiliano Finzi / Getty Images

Хларафітум, ці, як яго яшчэ называюць, «павук» — вельмі непатрабавальная расліна і да таго ж вельмі жывучая. Нават калі вы забудзеце яго паліць, то ён выжыве. Гэтая кветка забярэ вільгаць з паветра і паспяхова яго ачысціць ад пылу. Таксама рэкамендуецца размяшчаць хларафітум на кухні, дзе ёсць газавая пліта. Ён забярэ шкодныя рэчывы, якія ўтвараюцца ў выніку гарэння газу.

Цешчын язык

сансевіерыя Sansevieria Сансевиерия
Фота: Penpak Ngamsathain / Getty Images

Вопытныя кветкаводы сцвярджаюць, што паліваць цешчын язык (ці сансевіерыю) можна раз на месяц. Да таго ж кветка не патрабуе ніякіх дадатковых падкормак. Як і іншыя расліны, цешчын язык забярэ лішкі вільгаці з акна, а таксама споры цвілі. Як і плюшч, расліна небяспечная для хатніх жывёл.

Нефралепіс

Нефралепіс Nephrolepis Нефролепис
Фота: Andres Ramos / vecteezy.com

Нефралепіс, ці хатні папаратнік, любіць вільгаць і з поспехам забярэ яе з акна і паветра. Акрамя гэтага ён ачысціць паветра ад фармальдэгідаў, якія могуць назапашвацца ў розных прадметах у кватэры.

Спаціфілум

Спаціфілум Spathiphyllum Спатифиллум
Фота: Elena Glomazdo / vecteezy.com

Гэтая расліна выдзяляецца прыгожымі белымі кветкамі, якія нагадваюць ліліі. Спаціфілум любіць вільгаць, але не любіць прамых сонечных промняў. Таму летам лепш яго не ставіць на падаконнік. А вось позняй восенню і зімою, пакуль дні кароткія, там кветцы будзе камфортна. Ну і вокны таксама застануцца сухімі.

Алоэ

алоэ aloe алоэ
Фота: Yulia Ryabokon / vecteezy.com

Шмат хто ведае пра лекавыя ўласцівасці алоэ і яе выкарыстанне ў касметычных мэтах. Акрамя гэтага расліна добра ўцягвае вільгаць. І гэта не дзіўна, бо радзіма альясу — тропікі. Алоэ любіць святло і не патрабуе практычна ніякага догляду акрамя паліву раз на некалькі тыдняў.

Чытайце яшчэ:

Гэтыя дзве расліны — найлепшыя ачышчальнікі паветра

У Беларусі назвалі расліну 2024 года

Навукоўцы патлумачылі, як расліны адрозніваюць час сутак

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася12

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»40

Ад беларускіх тавараў пачалі адмаўляцца ў Расіі4

«Я адстаяў 70 хвілін». Мінчукі прыйшлі на стадыён «Дынама» глядзець Лігу чэмпіёнаў — многія засталіся галодныя і без піва7

Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім1

Гучная гісторыя ў маскоўскім метро: мужчына ціскаў 13‑гадовую школьніцу ва ўсіх на вачах. У сацсетках яго вылічылі10

Да Бабарыкі на кніжным кірмашы ў Варшаве стаяла чарга, каб падпісаць кніжку26

Маргарыта Ляўчук пераехала ў Кіеў2

«Пякельны» маршрут 666 вяртаецца: FlixBus запускае рэйс па Польшчы7

Госць з Расіі ў Мінску ўзяў у арэнду машыну — ганяў так, што штрафаў пакінуў ажно на 1215 рублёў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася12

Расійская блогерка-мільённіца, якая зганьбілася з беларускай мовай, запісала відэа з тлумачэннямі — але так і не выбачылася

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць