Улада

У навагоднюю ноч Першы канал пакажа беларуска-расійскую «Песню года —2009»

А навагодні эфір тэлеканала «Лад» будзе запоўнены беларускай музыкай, любімым кіно і канцэртамі сусветных зорак

Беларуска‑расійская версія шоу «Песня года—2009» будзе паказана на Першым тэлеканале ў навагоднюю ноч.

Праект рэалізаваны арганізатарам «Песні года», кампаніяй «АРС» сумесна з Белтэлерадыёкампаніяй.

Як паведамляе прэс‑служба Белтэлерадыёкампаніі, падчас праекта перад 20‑тысячнай аўдыторыяй спартыўна‑канцэртнага комплексу «Алімпійскі» разам з расійскімі зоркамі выступілі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч, Іна Афанасьева, «Беларускія песняры», Анжэліка Агурбаш, Руслан Аляхно, Наталля Падольская, Аляксей Хлястоў, Б’янка. Апрача святочнага канцэрта тэлегледачы Першага канала ўбачаць і закулісныя падзеі «Песні года».

1 студзеня 2010 года праграма «Добрай раніцы, Беларусь!» упершыню будзе складзена толькі па заяўках тэлегледачоў. Выбраныя тэлегледачамі з пар тэлевядучых Дзед Мароз і Снегурачка будуць вядучымі святочнага выпуску праграмы 2 студзеня. У гэтую раніцу ў самай вялікай студыі Белтэлерадыёкампаніі каля чатырохметровай ёлкі пройдзе навагодні ранішнік.

Спецыяльна для тых, хто працуе ў навагоднюю ноч, Першы канал падрыхтаваў праект «За тых, хто на пасту!»: вечарам 2 студзеня іх чакаюць любімыя песні і святочныя віншаванні. 3 студзеня ў новай праграме «Добрага здароўечка, краіна!» беларускія артысты падкажуць, як лепш за ўсё вярнуцца да звычайнага жыцця пасля святочнага застолля і весялосці.

У апошнія хвіліны адыходзячага года тэлеканал «Лад» пакажа тэлегледачам аўтарскі праект Алега Ціткова — хіты розных гадоў (ад 60‑х да 90‑х) у выкананні беларускіх і расійскіх артыстаў.

Як паведамляе прэс‑служба Белтэлерадыёкампаніі, пасля «жывога гуку» айчынных выканаўцаў тэлегледачам будзе прапанаваны канцэрт Браяна Адамса ў аўстралійскім замку Слейн. Далей «Лад» пакажа кінакараоке «Любімыя песні ў любімае свята». 1 студзеня ў вячэрнім эфіры прагучыць канцэрт піцерскага рок‑гурту «Сплін», раней запісаны Белтэлерадыёкампаніяй у Мінску.

Таксама святочны эфір будзе напоўнены фільмамі — гледачы ўбачаць як старое любімае кіно, гэтак і навінкі расійскага і замежнага кінематографа. Тэлеканал пакажа ўсе прыгоды Д’Артаньяна і трох мушкецёраў, Астэрыкса і Абелікса, расійскія кінастужкі «Сірата казанская» рэжысёра Уладзіміра Машкова, прызёра кінаўзнагароды «МТV‑Расія» «Трое і сняжынка» з Іванам Ургантам у галоўнай ролі, «Гісторыя кахання, або Навагодні розыгрыш» з Ягорам Бяроевым, савецкія фільм‑казкі «Снежная каралева» і «Вечары на хутары бліз Дзіканькі», карціну вядомага рэжысёра Эміля Кустурыцы «Жыццё як цуд», серыял «І падае снег» і многае іншае.

Да Новага года «Лад» таксама прадстаўляе абноўлены сайт. Інтэрнет‑рэсурс тэлеканала насычаны навінамі, свежай інфармацыяй аб праектах, а таксама асабістымі блогамі вядучых і спартыўнымі online‑трансляцыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая115

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Птушыная драма: чорны бусел ужо 6 гадоў спрабуе знайсці кампанію сярод белых3

Вызваленая Вера Кананенка і яе муж Сяргей Кардаш

Скандал з маршруткай з Новай Баравой: маці не дазволілі правезці дзіця на каленях бясплатна. Хто мае рацыю?2

Коўл узняў пытанне пра новыя арышты. «То-бок мы вызваляем 10 чалавек, а яны арыштоўваюць яшчэ 10»21

Ці чакаць гэтым летам у Беларусі экстрэмальнай спёкі?1

«Палкоўнік прынёс мне новыя красоўкі». Валянцін Стэфановіч з «Вясны» расказаў, як іх рыхтавалі да вызвалення1

Памёр Чак Норыс3

Лукашэнка пракаментаваў вызваленне палітвязняў і лёс 235, што застаюцца ў краіне8

Пад Мінскам частку пахавальні Радзівілаў выкарыстоўваюць як склеп для бульбы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая115

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць