Грамадства33

«Мае ўсе шанцы абрынуцца на галаву крытыканам». Дзяржаўнае выданне істэрычна бароніць непісьменнасць на мінскім чыгуначным вакзале

Дзяржаўныя прапагандысты з «Мінск-Навінаў» блізка да сэрца ўспрынялі публікацыю на сайце Blizko.by, у якой ішла гаворка пра поўнае вынішчэнне на мінскім чыгуначным вакзале любых надпісаў на англійскай мове шляхам татальнага заклейвання іх ізалентай. Супрацоўніца выдання Крысціна Крываручка напісала з гэтай нагоды артыкул, вытрыманы ў падкрэслена непаважлівым і нават хамскім у дачыннені да журналіста Blizko.by стылі. 

Разам з начальнікам чыгуначнай станцыі «Мінск-Пасажырскі» Аляксандрам Дрожжам супрацоўніца «Мінск-Навінаў» стараецца ўсяляк апраўдаць і практыку заклейвання надпісаў, і нават дапушчаныя грубыя граматычныя памылкі.

Паколькі змаганне з беларускай лацінкай і англійскай мовай вядзецца ўдарнымі тэмпамі, то, паводле слоў Аляксандра Дрожжы:

«З улікам вялікай колькасці інфармацыйных паказальнікаў — больш за 800 штук — пры іх вырабе, на жаль, не ўдалося пазбегнуць памылак, якія носяць адзінкавы характар і, у большасці сваёй, звязаныя з правілам нарошчвання лічэбнікаў. Праца па абнаўленні інфармацыі на тэхнічных сродках арыентавання працягваецца, а выяўленыя недахопы будуць ліквідаваныя ў найбліжэйшы час».

Адносна памылак у беларускіх надпісах каментары дае ўжо сама Крысціна Крываручка, і робіць гэта ў зусім іншым стылі:

«Некаторых цывільных моцна абурыла, чаму напісана «пакои маці i дзіцяці» — правільна ж «пакой». Хто цяпер працёр вочы і ўсё яшчэ не зразумеў сутнасць прэтэнзіі — справа ў «й». Мне чыста выпадкова на вочы трапіўся надпіс (фота прыкладаецца), які пацвярджае: з правіламі напісання ўсе выдатна знаёмыя, а прыкрыя памылкі друку (тут перадаем палымянае прывітанне Т9), якія цяпер ліквідуюць, здараюцца нават у самых заўзятых і правільных каментатараў».

Рэагуючы на заўвагу журналіста, што на адным з інфармацыйных табло, знішчаючы англійскую мову, заадно ліквідавалі цэлыя палі з патрэбнай карыстальнікам тлумачальнай інфармацыяй, Крываручка сцвярджае, што гэта «пахне прыдзіркамі на роўным месцы».

Бо, «давайце шчыра, большасць пасажыраў праходзяць да цягнікоў праз цэнтральныя дзверы вакзала, і перад іх вачыма электроннае табло, да якога ніякіх нараканняў».

Аляксандр Дрожжа тлумачыць сітуацыю з тым табло больш спакойна і мудрагеліста:

«Што тычыцца надпісаў у інфармацыйных палях электроннага табло, варта патлумачыць, што, у залежнасці ад канструкцыі, гэтыя надпісы выкананыя рознымі спосабамі. У электронным выглядзе — непасрэдна на экране табло (святлодыёдны модуль) і ў статычным выглядзе — канструкцыі, прымацаваныя на клеевай аснове да табло.

І замена апошніх у цяперашні час немагчымая па тэхналагічных прычынах, звязаных з нізкай тэмпературай знешняга паветра. У сувязі з гэтым прынята часовае рашэнне па заклейванні інфармацыі на такіх табло. Пасля ўсталявання станоўчай тэмпературы знешняга паветра канструкцыі будуць замененыя. Інфармацыйныя надпісы на табло каля 22-24-га пуцей будуць адноўленыя ў найбліжэйшы час».

А прапагандыстка, завяршаючы артыкул, нават празрыста намякае журналісту Blizko.by на магчымыя непрыемнасці:

«Начальнік чыгуначнай станцыі тактычны, а асобна ўзяты карэспандэнт — не вельмі. Вядома, надпіс можна прыляпіць цяпер, але ён мае ўсе шанцы абрынуцца на галаву тым жа крытыканам, якія пільна выглядваюць кропку над «й».

Чытайце таксама:

Мінскі вакзал з дапамогай ізаленты пазбавіўся англійскай мовы. А вось каманды выправіць памылкі ў беларускай не было

На Гомельшчыне далажылі пра поўную перамогу над лацінкай

Каля Гродна лацінку ліквідавалі нават у назвах польскіх гарадоў

Каментары3

  • Мопс
    17.01.2024
    А для кого тогда безвиз вводили, если так упорно борются с латинкой и английской? Как это назвать, одна голова дракона не ведает что творит другая или простая мозаика? Идиотизм куда ни плюнь. Чтобы ваши действия приняли хоть вид здравого смысла, то либо отменяйте безвиз и закрывайте полностью границу, либо возвращайте латинку на место. И что интересно у них в головах? Безвиз стало быть не подрывает скрепы, а вот латинка на улицах городов пропагандирует либеральные ценности. Ну Зазеркалье полное, тут со здоровой логикой даже нечего соваться. 
  • .
    17.01.2024
    Толькі я бачу памылку ў слове "самаабслугоўвання"?
    "Журналістка" жадала паказаць выпраўленне адной памылкі, але пры гэтым спаліла другую. Узровень "рукі Зяленскага" ад МЗС РФ.

  • Улад
    18.01.2024
    Добра, што беларуская мова прысутнічае на гэтым беларускім вакзале :) А памылкі здараюцца ва ўсіх. Канечне, аўтарам надпісаў трэба было ўзяць кансультацыю у адукаваных беларусаў. Але ж пачуццё страху перашкодзіла. А раптам у будучым адукаваны беларус выявіцца іншадумцам? Ці ён "у спісах". А ты з ім працаваў ... 
    P.S. Наконт "борьбы с латинскими надписями" - гэта дзікунства і рабскі халуізм некаторых кіраўнічкоў.

Цяпер чытаюць

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы начамі стаяць у чарзе, каб уладкавацца на склад Wildberries у «Вялікім камені» з заробкам ад 1500 рублёў25

Падпольшчык, які падклаў выбухоўку расійскаму палкоўніку, праз Турцыю і Малдову выехаў ва Украіну7

Былы ўдзельнік пратэстаў з Бабруйска, які пазней высмейваў «збеглых» і хваліў Расію, загінуў на вайне ва Украіне14

У Польшчы прадаюць фотаздымак Ціханоўскай з яе аўтографам5

Тэлевышкі ў Беларусі: украінскі эксперт растлумачыў, чаму маякі на іх складаней заглушыць, чым GPS5

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам22

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць11

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць