Свет22

У Расіі падлеткі палявалі на мадэратарку канала, які смяецца з блогера Шарыя. А пасля памылкова спалілі пенсіянерку

Канфлікт паміж блогерам Шарыем і каналам «Труха Барселона» ператварыўся ў сур'ёзныя разборкі, ахвяраю якіх стала пенсіянерка, у дом якой запусцілі «кактэйль Молатава».

Анатоль Шарый Анатолий Шарий Anatoly Shariy
Анатоль Шарый. Скрын відэа SuperSharij / YouTube

Украінскі журналіст і відэаблогер Анатоль Шарый вядомы сваёй прарасійскай пазіцыяй і крытыкай уладаў Украіны. Яго ютуб-канал мае амаль 2,9 мільёна падпісчыкаў. Блогер рэгулярна трапляе ў канфлікты і разборкі.

Як піша інтэрнэт-выданне «Фантанка», серыя наўмысных падпалаў у канцы 2023 — пачатку 2024 года зафіксавана ўжо ў шасці расійскіх рэгіёнах. У Пецярбургу і Ленінградскай вобласці пацярпела маёмасць сямʼі і сяброў крыптаблогера Пятра Лунева, у Стаўрапалі — кватэра бацькоў маскоўскай журналісткі Паліны Рэутавай, а ў Маскве, Падмаскоўі і Чэлябінску прылятала па мадэратарах тэлеграм-канала «Труха Барселона», які пастаянна высмейвае блогера. Усіх пацярпелых звязвае канфлікт з Анатолем Шарыем, які знаходзіцца ў Іспаніі.

На гэты раз падпал прывёў да трагедыі, пра падрабязнасці якой распавёў тэлеграм-канал SHOT.

Пажар в Ступино Пажар у Ступіна Pazhar at Stupinо
Пажар у Ступіне. Фота: тэлеграм-канал SHOT

Пажар у падмаскоўным Ступіне адбыўся ноччу 22 студзеня. У ім поўнасцю згарэў драўляны дом і былі пашкоджаны два суседнія. Пасля таго, як патушылі пажар, у доме было знойдзена абгарэлае цела 73-гадовай гаспадыні. Следчыя высветлілі, што падпал адбыўся ад бутэлькі з кактэйлем Молатава, якая патрапіла ў дом праз акно.

Праз два дні былі затрыманыя падазраваныя. Імі аказаліся двое хлопцаў — 17 і 18 гадоў — і 16-ці гадовая дзяўчына. Усе яны жыхары падмаскоўнай Каломны. У Ступіне, якое знаходзіцца за 70 км ад іх гораду, маладыя людзі прыехалі спецыяльна.

Як яны самі распавялі следчым, замова на падпал паступіла праз месенджар. Мэтай падпалу была мадэратар украінскага пабліку «Труха Барселона» па імені Людміла.

Па папярэдніх даных, жанчыну спрабавалі спаліць 5-6 разоў тыя ж падлеткі. У выніку падпалаў цярпела яе нерухомасць, адрасы якой дасылаліся заказчыкам. А вось у Ступіне банда прамахнулася. Як паведамляецца, пенсіянерка, што загінула, даводзіцца цёткай той самай мадэратарцы Людміле.

Як піша SHOT, акрамя іншых, разглядаецца версія аб тым, што ўсе гэтыя замахі — аперацыя спецслужбаў Украіны па «ачарненні Шарыя». Сам блогер адмаўляе сваю датычнасць да злачынстваў.

Чытайце яшчэ:

Пажар — у марскім порце Усць-Луга Ленінградскай вобласці. Расійскія ўлады гавораць пра атаку ўкраінскімі беспілотнікамі

Прарасійскі блогер Шарый уцёк з Украіны, але яго партыя на выбарах трапіла ў топ-10. Хто гэта і ў чым яго феномен?

Літва абвясціла ўкраінскага прапагандыста Шарыя персонай нон грата

Каментары2

  • Ганьба
    26.01.2024
    У Іспаніі мала ўкраінцаў? Шарый жыве ў бункеры?
  • Эюя
    26.01.2024
    Чарнуху нейкую публікуеце. Украінскія спецслужбы, ачарненне Шарыя праз забойства цёткі яго апанента. Газета з карцінкамі, вы ў сваім розуме ?

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі22

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць