Усяго патроху99

Ці ўсіх пазнаеце? Беларускія палітыкі і селебрыці дзеляцца, як выглядалі ў 21 год ФОТЫ

Апошнімі днямі ў сацсетках ідзе флэшмоб — карыстальнікі выкладаюць уласныя фота ў 21-гадовым узросце. Паглядзелі, што за цікавыя здымкі публікуюць вядомыя беларусы. Такімі вы некаторых яшчэ не бачылі.

Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай

«#мне21».

Франак Вячорка цяпер. Фота: офіс Ціханоўскай

Уладзімір Цэслер, мастак і дызайнер

«Мінск. Фота Вячаслава Дубінкі».

А так Уладзімір Цэслер выглядае цяпер.

Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктара «Белсата»

«1994/21. На бабінніку «Ростов» — метал, у куце — футляр з басухай, я — працую на «Пінскдрэве».

Дзікавіцкі ў наш час. Фота: Белсат

Ганна Златкоўская, пісьменніца

«Не 21, а 23, быццам ёсць нейкая розніца. Божухна, чатыры альбомы, а знайсці прыстойнае фота маладосці вельмі складана. Эх…»

Ганна Златкоўская цяпер. Фота: інстаграм

Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні

«Файны быў час у Гародні. Вывучала гісторыю, тусіла з сябрамі, хадзіла ў валёнках, была стылёвай, танчыла і лазіла па розных небяспечных месцах. І скажу вам, што збольшага так і засталося».

Саша Раманава, медыяменеджарка і дырэктарка KYKY

«21 год. Парыж і яго папяровая карта як сымбаль эпохі да гугл мэпс».

Наш час: Саша Раманава — другая злева, Аліна Коўшык — першая справа. Фота: офіс Ціханоўскай

Павел Свярдлоў, галоўны рэдактар «Еўрарадыё»

«Калі было #мне21, я толькі і рабіў, што граў на гітары ды спяваў».

Так Павел Свярдлоў выглядае цяпер. Фота: Радыё Ўнэт

Аляксандр Чарнуха, пісьменнік і музычны крытык

«У 21 год я быў дужа модны».

Аляксандр Чарнуха ў наш час. Фота: фэйсбук

Віталь Цыганкоў, палітычны аналітык

«21. У маладосьці выглядаў старэйшым, зараз выглядаю маладзейшым».

Віталь Цыганкоў у наш час. Фота: скрыншот з канала «жыццё-маліна»

Генадзь Коршунаў, сацыёлаг

«Не 21, але дзесьці 22-23… Здаецца, першы год у Інстытуце сацыялогіі».

Так Генадзь Коршунаў выглядае цяпер. Фота: асабісты архіў

Некаторыя беларусы вырашылі скарыстацца флэшмобам, каб нагадаць пра палітвязняў. Напрыклад, навуковец Сяргей Бесараб размясціў у фэйсбуку здымак палітвязня Арцёма Баярскага — хлопца затрымалі ва ўзросце 19 гадоў, а цяпер яму якраз 21. А Крысціна Шыянок, прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у Чэхіі, апублікавала фота рэйкавага партызана Алега Малчанава, які падпаліў рэлейную шафу і атрымаў за гэта велізарны тэрмін — 21 год.

@nashaniva У сацсетках новы трэнд «пакажы сябе ў 21», а ці бачылі вы як выглядалі беларускія знакамітасці ў маладосці? #21год #беларусь #новостибеларусь #беларусьновости #беларускітыкток #былостало #21years #нашаніва #макскорж #ляпиструбецкой ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Хто з міністэрстваў і ведамстваў вядзе сацсеткі па-беларуску?

У Аляксандра Івуліна новы ютуб-канал і новае шоу. Што там цікавага?

«Сынок, пакінь мяне. Ратуй людзей!» Хлопец адкрыў агенцтва аўтарскіх тураў і расказаў, як гэта

Каментары9

  • Свецкі леў
    07.02.2024
    Падборка "Грантавы тузін у маладосці"?
  • Боудзила
    07.02.2024
    Хаха... а коушык палитык ци селебрыци????
  • Начос
    07.02.2024
    Свецкі леў, які ты свецкі леў, ты хутчэй савецкі

Цяпер чытаюць

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?1

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Бабруйскам 12-гадовыя школьніцы падпалілі чарот, а потым тушылі яго кока-колай

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?1

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць