Культура11

1028-старонкавы ангельска-беларускі слоўнік

аўтарства Валянціны Пашкевіч выйдзе друкам пры канцы жніўня.

У недзяржаўнай друкарні «Юніпол» друкуецца «Ангельска-беларускі слоўнік» аўтарства беларускі з Таронта Валянціны Пашкевіч, якая памерла ў 2004 г. Кніга стане вянком памяці гэтай руплівіцы беларускага слова. Слоўнік рыхтавала да друку рэдакцыйная калегія на чале з Зорай Кіпель і Янкам Запруднікам. Рэдактуру зрабіў перакладчык Сяргей Шупа. Слоўнік выйдзе ў кніжнай сэрыі БІНіМу.

Выдавец Зьміцер Колас кажа, што выданьне ўнікальнае для Беларусі, бо базуецца на амэрыканскім варыянце ангельскай мовы (у савецкія часы працы базаваліся на брытанскім). У кнізе 30 000 словаў і фразэалягічных адзінак. «Хоць па колькасьці артыкулаў слоўнік меншы, чым выдадзены летась польска-беларускі, але ў аб’ёме ён істотнейшы: 1028 старонак замест 880 у польскім», – кажа сп.Колас.

Цяжка сказаць, ці зьявіцца ангельска-беларускі слоўнік у дзяржаўных кнігарнях. Зьміцер Колас размаўляў пра гэта з прадстаўнікамі «Белкнігі», «дык яны сказалі, што, магчыма, возьмуць для продажу асобнікаў пяцьдзясят».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць