Грамадства

Маладзечанец Максім хацеў дапамагчы Украіне. Ён напісаў у адзін з фэйкавых ботаў — і яго затрымаў ГУБАЗіК

Распавядаем, што адбылося з маладзечанцам Максімам Буракоўскім і як не натрапіць на фэйкавыя боты.

Затрыманы Максім Буракоўскі з Маладзечна. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Па нашых звестках, затрыманы — Максім Буракоўскі. Хлопец з Маладзечна і яму 27 гадоў. Мяркуючы па сацсетках, ён вучыўся ў БДПУ, а пасля працаваў па рабочай спецыяльнасці.

Губазікаўцы паказваюць у відэа шэраг ботаў, у якія пісаў Максім. Сярод іншага там былі боты, шырока не вядомыя грамадскасці. Хлопец кажа, што «думаў пра тое, каб паехаць ваяваць ва Украіну, а боты шукаў па спасылках, якія людзі кідалі ў нейкі чат».

Прынамсі частка ботаў, у якія пісаў Максім, былі фэйкавымі.

Хтосьці правяраў тэлефонны нумар Максіма праз бот «Вока бога», якім карыстаюцца губазікаўцы, яшчэ ў лістападзе 2023 года — такім чынам, за Максімам даўно сачылі.

Для затрымання Максіма Буракоўскага сілавікі задзейнічалі дрон і некалькі супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў. Яму пагражае крымінальная справа за «намер ваяваць ва Украіне».

Нагадаем, шэраг беларусаў пісалі ў фэйкавыя боты розных беларускіх ініцыятываў і былі затрыманыя. Мы настойліва раім пераправяраць на старонках медыя назвы ботаў і кантактных акаўнтаў, якія вы бачыце ў інтэрнэце.

Таксама заўжды пераправярайце тых, хто піша вам ад імя беларускіх медыя і ініцыятываў у сацсеткі, тэлеграм ці іншыя месенджары. Зрабіць гэта можна па кантактах, якія ёсць на сайтах або ў афіцыйных суполках.

@nashanivanews Пачалі судзіць настаўніцу з Мінска #беларусь #учительница #нашаніва #белорусы #бгу #филфак ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Не пішыце нічога імпульсіўна і не перадавайце больш вашых звестак, чым трэба для мэтаў камунікацыі. Будзьце пільныя і ў асабістых кантактах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх абарончых кампаній узмацняюць сваю бяспеку праз пагрозы з боку расійскіх спецслужб1

«Пакінуў 10 капеек у пад'ездзе, прыклееныя скотчам». Незвычайны канфлікт у мінскім шматпавярховіку14

У аграгарадку пад Слонімам зачыніліся пошта, Дом быту і аптэка. Яшчэ нядаўна ўлады хваліліся клопатам пра жыхароў4

Арына Сабаленка хоча вяселле згуляць у Грэцыі7

«Студыя ў «Мінск-Свеце» павінна каштаваць $300 па курсе, двухпакаёўка — $500». Мінчук пра цэны на жыллё16

Яўген Хмара стаў новым міністрам абароны Украіны14

«Я шалёнав хачу ў Маскву». Беларуска, якая чакае ў ЗША суда за кантрабанду авіякампанентаў у Расію, спадзяецца на дапамогу РФ7

Хмарачос Wildberries будзе самым высокім будынкам у Маскве8

У Польшчы адбылася самая вялікая ўцечка медыцынскіх асабістых даных у гісторыі краіны. Вось што ўцякло і як засцерагчыся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік12

«Знік без звестак» вельмі малады беларускі наёмнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць