Грамадства66

Святар царквы ў Сынкавічах разгарнуў будаўніцтва без дазволу чыноўнікаў. Вердыкт суда здзіўляе

Святара царквы Святога Архангела Міхаіла ў Сынкавічах хацелі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за самавольнае будаўніцтва, расказвае Hrodna.life. Але суд вырашыў, што няведанне закона вызваляе ад адказнасці.

Фота: Wkimedia Commons

Протаіерэй Арсеній Ананька без дазволу чыноўнікаў і зацвярджэння праектнай дакументацыі за некалькі гадоў пабудаваў купель, трапезную, склеп дома для паломнікаў, мансарды, прыбудовы, паставіў на тэрыторыі манументальныя скульптуры.

Такім чынам, згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, святар парушыў закон «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці».

Прадстаўнік прыходу ў суд Зэльвенскага раёна не прыйшоў. Аднак у лісце ён прасіў вызваліць прыход ад адказнасці ў сувязі з малазначнасцю зробленага. І суд пагадзіўся з гэтым аргументам.

У рашэнні гаворыцца, што пабудовы былі ўзведзеныя ў інтарэсах паломнікаў і вернікаў. Да таго ж святар учыніў правапарушэнне, бо не быў знаёмы з заканадаўствам. Пры гэтым шкоды інтарэсам грамадства ён, маўляў, не нанёс. Таму суд пастанавіў спыніць адміністрацыйную справу.

Царква-крэпасць у Сынкавічах — унікальны ўзор познегатычнай архітэктуры пачатку XVI стагоддзя, гэта была адна з першых цэркваў-крэпасцяў на тэрыторыі ВКЛ.

Каментары6

  • Спердаляй масковія
    23.04.2024
    Гэта цудоўная царква не заслужыла, каб абрыдлыя маскоўскія манкурты здзекваліся з яе прыгажосці
  • Dred
    23.04.2024
    Чаму НН здзіўляе рашэнне суда? Па-першае святар напісаў у суд патрабаванне, выказаў сваю волю і суддзі патрэбна было або одмовіць яму на законнай падставе, або задаволіць патрабаванне. І суддзя зрабіў тое, што прасцей: а прасцей задаволіць, бо не трэба займацца дадатковай валакітай і подстаўляцца, бо пракуратура або адзел архітэктуры, ці актывісты хутчэй за ўсё не будуць абскарджваць гэтае рашэнне, а вось пры адмове трэба шукаць законныя падставы, ёсць рызыка абскарджвання што не дадае бонусаў, бо справа не палітычная. Закон прыроды: рвецца там дзе тонка. Калі б вы ведалі як працуе права, як працуюць дўяржаўныя інстытуцыі, то вас бы меней здзіўляла тое, што адбываецца ў Беларусі
  • Иегова
    23.04.2024
    Это было не решение суда, это было решение хунты, которая живет не по законам. Иногда не до законов трансформируется во Всегда не до законов. Поэтому ничего удивительного. Если можете, спасайте детей.

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць