Грамадства22

Мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах. Яе апазналі па фота ў інстаграме

У судзе Савецкага раёна Мінска 24 красавіка асудзілі Вольгу Нікіфараву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Вользе Нікіфаравай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), піша «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга цалкам прызнала віну. У якасці сведкі на судовым пасяджэнні выступаў муж Вольгі.

Мінчанку апазналі па пратэсным фотаздымку, які знайшлі ў інстаграме. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.

Каментары2

  • Колькі можна здаваць сябе і іншых
    17.05.2024
    Няўжо так цяжка знішчыць фоткі з 2020, каму вы іх захоўваеце, гэта было і сыйшло, і народ між іншым прайграў, пара зняць ружовыя машыны акуляры і пачаць мысліць прагматычна і выдаляць усю адпаведную інфармацыю!!!
  • 17.05.2024
    Мужа, які сведчыў таксама знішчыць ?

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка паставіла на корце рэкорд раскошы14

У Мінску часова закрывалі станцыю «Плошча Леніна»

Настаўніца з Кармы сабрала калекцыю з 3000 рэдкіх сартоў таматаў3

У Горацкім раёне ў вёску прыйшлі ваўкі ФОТЫ6

У лукашэнкаўскага «Пула первого» скралі юзернейм тэлеграм-канала. Цяпер там эротыка17

Назвалі 20 найлепшых авіякампаній свету. Еўрапейскіх з іх толькі шэсць1

Эстонія гатовая цалкам закрыць мяжу з Расіяй у выпадку аб'яўлення там мабілізацыі7

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» славутага рэжысёра Звягінцава2

У Варшаве сустрэлі 10 палітзняволеных, якія прыехалі з Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома10

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць