Здарэнне адбылося ў нядзелю ў 20:15 на вуліцы Пляханава.

Фота: ДАІ Мінгарвыканкама
Кіроўца, рухаючыся з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру, пры праездзе скрыжавання Пляханава і Народнай на чырвонае сутыкнуўся з аўтамабілем «Kia», паведамляе ДАІ горада.
Ад удару аўтамабіль «УАЗ» адкінула на раздзяляльную агароджу, затым ён перакуліўся.
Абодва кіроўцы, а таксама пасажыр аўтамабіля «Kia» атрымалі цялесныя пашкоджанні, іх даставілі ў бальніцу для абследавання.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары