Лукашэнка расказаў, што пад выбары выдаткаваў на прапагандыстаў «немалыя грошы»
Прызначаючы Марата Маркава, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што выдзеліў прапагандыстам немалыя грошы, таму чакае вынік не пазней за 1 верасня, а адказваць за гэта будзе новы міністр.
У часе прызначэння Маркава новым міністрам інфармацыі Лукашэнка сказаў, што той можа працаваць і на тэлебачанні, але найперш Лукашэнка спытае яго за асноўную працу. Маркаў адказаў, што выдатна разумее, «што час досыць сурʼёзны».
— Там сапраўды ёсць маса пытанняў, тым больш напярэдадні выбараў. Патрэбна будзе выбудоўваць і новыя медыя. І дзякуючы рашэнням, якія вы прынялі <> на сённяшні дзень магчымасці такія ў тэлеканалаў ёсць, але гэтыя магчымасці трэба нарошчваць і пашыраць, — сказаў Маркаў.
Лукашэнка яго перабіў:
— За магчымасці вы адкажаце галавою — там грошы немалыя…. — сказаў ён.
Ён удакладніў, што за грошы, вынікі, новыя праграмы Маркаў будзе адказваць персанальна. Падключаць, паводле Лукашэнкі трэба, «каго трэба, — і АНТ, і СТВ, і Першы канал».
— Далей за 1 верасня цягнуць ужо няма куды. У вас павінна быць і студыя добрая для тэлевізійшчыкаў. Галоўнае, грошы, фінансы. Вы павінны трымаць іх у руках, і кожнаму даваць па капейцы туды, куды трэба. Гэта галоўнае для мяне, — сказаў Лукашэнка.
Сёння ж Лукашэнка, які пад выбары даў прапагандыстам «немалыя грошы», заявіў пра неабходнасць скарачэння дапамогі шматдзетным семʼям і іншых ільгот.
Каментары
При правильной пропаганде, старая, трёхпроцентная, необразованная, хамавитая, но злопамятная развалина, с фамилией лукашенко, проиграет любому.