Грамадства

У Брэсце зноў ладзяць масавы суд за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года

У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 ліпеня распачнецца суд адразу над васьмю мясцовымі жыхарамі, піша «Вясна».

На лаве падсудных — Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дзямідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская. Усіх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 года. Справу будзе разлядаць Дзмітрый Шурын.

Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская ўтрымліваюцца пад вартай у СІЗА-7. Іх затрымалі напрыканцы сакавіка гэтага года. Валянціну раней асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» па «справе карагодаў».

Ігара Сарокіна затрымалі на мяжы ў лютым, калі ён вяртаўся з Польшчы, дзе працаваў электрыкам.

За гэтую вясну за пратэсты ў Брэсце 10 жніўня 2020 года асудзілі ўжо больш за 20 чалавек. Раней за тую акцыю пратэсту актыўна судзілі ў 2021 годзе і ўсім прызначалі калонію.

Каментары

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць