Грамадства44

Да 10-годдзя Слуцкай епархіі БПЦ у Салігорску правядуць турнір імя расійскага адмірала

13 кастрычніка збіраецца адзначыць 10-годдзе свайго заснавання Слуцкая епархія Беларускай праваслаўнай царквы. У гонар гэтай падзеі запланаваны шэраг святочных мерапрыемстваў, сярод якіх ёсць і дастаткова экзатычныя, не надта звязаныя з царквой і са Случчынай.

Так, сярод мерапрыемстваў, якія адбудуцца з гэтай нагоды ў Салігорску, ёсць асабіста-камандны адкрыты турнір па гіравым спорце імя святога Фёдара Ушакова. 

Такі турнір — традыцыйны, ён праводзіцца ўжо восьмы раз. Месцам яго правядзення пазначаная спартыўная зала Кафедральнага сабора Нараджэння Хрыстова ў Салігорску, спаборніцтвы праходзяць у дысцыпліне «Армейскі рывок гіры».

Фёдар Ушакоў — расійскі адмірал, які паспяхова ваяваў у Чорным і Міжземных марах у 2-й палове XVIII стагоддзя, за часамі кіравання Кацярыны ІІ і Паўла І. Да Беларусі ў цэлым і Случчыны ў прыватнасці ён ніякага дачынення не меў. У 2001 годзе Руская праваслаўная царква залічыла яго да ліку святых як «праведнага воіна».

Каментары4

  • Andrew
    07.10.2024
    Лапата, Кстати, странно почему Бузова до сих пор не причислена РПЦ к лику святых😁
  • Acab-гісторык з 2524-га нашае эры
    07.10.2024
    Сьвята на гонар адмірала? Ў мяне гіпотэза, што ў вялікім княстве бэсэсэрскім быў марскі флёт, які стаяў на Слуцкім моры. [Піша заяўку на грантархэялягічныя раскопкі-пошук Слуцкага акіяну, пілуе бюджэт і на парэштках плястыкавых цацак, так і не праданых райпо ў ХХІ ст, даводзіць існаваньне марскога ядвабнага шляху ў Кітай]
  • Лейцар коркавы
    07.10.2024
    Andrew, бо цыцак амаль няма, таму і не святая.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Была бязмежная розніца культур». У літоўскай сетцы заакрам расказалі, чаму ў іх не склалася праца ў Беларусі14

Выйшла новая Gemini 4 Argon. Яна будуе рэалістычныя 3D-сімуляцыі і пакадрава аналізуе відэа

Трамп расказаў, як і навошта карыстаецца касметыкай12

У Еўропе для абароны ад паводак і засух ствараюць усё больш гарадоў-губак

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!9

«Хацелася, каб камень быў беларускі». У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку8

Зяленскі: Вашынгтон спрабуе арганізаваць яго сустрэчу з Пуціным і Трампам у ААЭ, Саудаўскай Аравіі або ЗША2

Зяленскі: Балістыка ў Беларусі стане пагрозай для захаду Украіны3

Адвакатку са Смалявічаў адправілі ў калонію за палітыку7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць