Свет11

У Нігерыі мінімум 147 чалавек загінулі пры выбуху бензавоза. Яны спрабавалі сабраць разлітае паліва

На поўначы Нігерыі ў штаце Джыгава ў ноч на сераду выбухнуў бензавоз, загінулі і пацярпелі сотні людзей. Целы многіх загінулых абгарэлі настолькі, што іх немагчыма апазнаць, паведамляе Бі-бі-сі.

Скрыншот з відэа

Бензавоз перакуліўся пасля таго, як яго кіроўца страціў кіраванне, познім вечарам аўторка.

«Мы прыклалі ўсе намаганні, каб ніхто не падыходзіў да бензавоза, але, нягледзячы на тое, што мы ачапілі месца здарэння, людзі прарваліся, каб сабраць паліва, і пачаўся пажар», — расказаў Бі-бі-сі прадстаўнік мясцовай паліцыі.

Нігерыйская паліцыя паведаміла, што ў выніку выбуху бензавоза загінулі мінімум 147 чалавек. Загінулыя спрабавалі збіраць працёклае паліва, кошт якога ў Нігерыі за апошні год вырас у пяць разоў.

Большасць ахвяр выбуху ўжо пахаваныя ў брацкай магіле.

Кіроўца бензавоза не пацярпеў. Яго затрымалі на час правядзення расследавання.

Падобныя інцыдэнты ў Нігерыі — не рэдкасць. Так, у верасні гэтага года 59 чалавекі загінулі ў штаце Нігер, калі бензавоз сутыкнуўся з грузавіком, які перавозіў жывёлу і людзей.

Толькі за 2020 год, паводле падлікаў мясцовых уладаў, у Нігерыі адбылася 1531 аварыя з бензавозамі. У суме яны забралі 535 жыццяў.

Каментары1

  • Войтэк
    17.10.2024
    Статычная электрычнасць пры вакарыстаннi пластыкавых канiстрау! Жудасная смерць!!!

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць