Грамадства33

Ціханоўскай прысвоілі званне ганаровай грамадзянкі італьянскай Балоньі

4 сакавіка мэр італьянскай Балоньі Матэа Лепорэ прысвоіў ганаровае грамадзянства горада беларускай дэмакратычнай лідарцы Святлане Ціханоўскай, якая ў гэтыя дні знаходзіцца ў візітам у Італіі, піша Радыё Свабода.

Урачыстая цырымонія прайшла 4 сакавіка ў залі гарадской рады. Рашэнне аб прысваенні Святлане Ціханоўскай звання ганаровай грамадзянкі гарадская рада Балоньі аднагалосна ўхваліла 18 снежня 2023 года.

Ганаровае грамадзянства «гэта не проста сімвалічны жэст, але канкрэтны знак блізкасці да яе барацьбы і барацьбы беларускага народа», заявіла старшыня гарадской рады Балоньі Марыя Катэрына Манка.

«Гэты жэст нясе сабой важнае пасланне салідарнасці для ўсяго беларускага народа, які змагаецца супраць дыктатуры. Італія і Балоньі змагаюцца за каштоўнасці і прынцыпы, на якіх заснавана ваша краіна і за якія людзі ў Беларусі ахвяруюць жыццём і свабодай», — сказала ў адказ Ціханоўская.

Каментары3

  • Імя
    05.03.2025
    Памятаеце вуліцу Рамана Пратасевіча ў Бухарэсце? Таксама эўрапейцы спяшаліся.
  • Добрыя весці
    05.03.2025
    Трэ будзе завітаць ў гэты слаўны горад.
    Ставім ў план.
  • Янка
    05.03.2025
    Імя, то была ініцыятыва некалькіх румынскіх грамадскіх дзеячоў, дэпутатаў і чыноўнікаў, але неяк істотна яна не прасунулася. Які сэнс яе ацэньваць? Я ўвогуле не разумею прыжыццёвага пераіменавання вуліц, населеных пунктаў і іншых геаграфічных аб'ектаў.
    Але якая яе сувязь з падзеяй артыкула? Ціханоўская зрабіла шмат, яна працягвае змаганне і пакуль што нічым сабе не дыскрэдытавала. А званне ганаровага грамадзяніна горада заўсёды даецца пры жыцці.

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі14

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

У звычайным мінскім шматпавярховіку хаваецца сапраўдны палац. У яго рамонт уклалі мільёны13

Кіраўнікоў рэгіянальных КДБ і КДК будуць абавязкова ўключаць у склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама7

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Расію праз магчымую ўспышку чумы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны16

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць