Грамадства66

Новыя ініцыятывы сілавікоў. Беларусаў просяць паабяцаць, што яны не вернуцца на Радзіму

Беларусам, якія стала жывуць за мяжой, прапануюць падпісаць заяву, што яны не плануюць вяртацца на Радзіму і згодныя, што супраць іх спыняць крымінальную справу. Пра гэта паведамілі чытачы «Белсату».

Беларуска Аксана Б., якая даўно жыве ў Польшчы, расказала, што на адрас, дзе яна прапісаная ў Беларусі, на яе імя прыйшоў ліст з дзіўнай прапановай — падпісаць ужо падрыхтаваную заяву пра тое, што яна не плануе вяртацца на Радзіму.

Справа ў тым, што жанчына знаходзіцца за мяжой 14 гадоў. За гэты час яна пабралася шлюбам з грамадзянінам Польшчы і стала жыве ў Варшаве. Аксана сачыла за падзеямі 2020-га і ходам рэпрэсій супраць суайчыннікаў. На сваёй старонцы ў Facebook яна крытычна выказалася пра дзеянні сілавікоў. Гэта стала падставай для завядзення супраць яе крымінальнай справы за абразу прадстаўніка ўлады. Просьбы зʼявіцца ва ўпраўленне ўнутраных спраў для дачы паказанняў жанчына ігнаравала.

Днямі супрацоўнікі міліцыі даслалі на беларускі адрас Аксаны заяву з просьбай падпісаць яе і даслаць у Следчы камітэт. Заява напісана ад яе імя. Са зместу вынікае, што жанчына жыве за мяжой і ў Беларусь вяртацца не плануе. Яна дае згоду на спыненне крымінальнай справы з-за заканчэння тэрміна крымінальнага пераследу.

Ад Радзімы Аксана адмовіцца не гатова.

«Я напісала, што нічога не падпішу і няхай закрываюць «за адсутнасцю складу злачынства». Адкрываць справу згоды не пыталіся. Хай гэтак жа і закрываюць. Хочуць, каб я падпісала і такім чынам прызнала віну. Дык ім гэтага падалося мала, прапанавалі напісаць, што не планую вяртацца дадому. Навошта ім спатрэбілася, каб я напісала, што не збіраюся вяртацца? Як гэтым у будучыні могуць скарыстацца? Якія могуць быць наступствы гэтага подпісу?», — пракаментавала «Белсату» сітуацыю жанчына.

Раней пра такія ініцыятывы сілавікоў вядома не было. «Белсат» спытаў у юрыста, праваабаронцы «Вясны» Паўла Сапелкі, што можа значыць з’яўленне такіх прапаноў:

«Па Крымінальна-працэсуальным кодэксе вытворчасць па справе падлягае спыненню праз заканчэнне тэрмінаў даўнасці. Спыненне дапускаецца толькі са згоды падазронага або абвінавачанага. Пры адсутнасці згоды абвінавачанага на спыненне справы па ўказаных падставах суд даводзіць разбіральніцтва крымінальнай справы да канца — пастанаўляе абвінаваўчы прысуд ці вызваленне ад яго, або апраўдальны прысуд. У выпадках, калі абвінавачаны ўцёк ці яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена, дапускаецца спыненне вытворчасці па крымінальнай справе за заканчэннем тэрмінаў даўнасці без згоды абвінавачанага».

Павал Сапелка лічыць, што заявы аб намеры ў будучыні вярнуцца ў Беларусь ці не вяртацца не маюць прававога значэння.

«Указанні на гэта хутчэй за ўсё патрэбныя для абгрунтавання прыняцця рашэння па крымінальнай справе ў адсутнасць абвінавачанай без уліку яе тлумачэнняў», — сказаў Сапелка.

Каментары6

  • Штаа?
    06.03.2025
    Дык выпускайце грамадзян! Чаму забараняецца выезд з краіны былым палітзняволеным?!
  • даведка
    06.03.2025
    Это основание не является реабилитирующим и служит признанием своей вины.
  • Надо, Шурик, надо!
    06.03.2025
    Обязательно вернемся но только уже на натовских танках.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%5

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам3

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»7

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць