Грамадства

У Мінску стартаваў сезон арэнды электрасамакатаў. А што з цэнамі?

Сезон кікшэрынгу адкрылі аператары: расійскі Whoosh і беларускі распрацоўшчык электрасамакатаў і софту Eleven.

Штохвілінная аплата за арэнду электрасамакатаў складае ў Whoosh 32 капейкі за хвіліну, у Eleven — 33 капейкі. Старт паездкі ў абодвух аператараў абыйдзецца ў 2 рублі.

Але ён будзе бясплатным, калі аформіць падпіску. У Whoosh гэтая паслуга на 7 дзён будзе каштаваць 7 рублёў, на 30 дзён — 19 рублёў. А вось у Eleven падпіска выйдзе танней: за 7 дзён трэба заплаціць 3,99 рубля, за 30 дзён — 9,99 рубля.

Затое расійскі аператар Whoosh прапануе пакеты хвілін. Напрыклад, калі браць прыладу ў арэнду на суткі, за 20 хвілін трэба аддаць 5,9 рубля, за 30 хвілін — 8,6 рубля. А вось у пакеце паслуг на тыдзень кожную гадзіну абыйдзецца ў 16,7 рубля. Старт ва ўсіх пакетах складзе 80 капеек.

У канцы мінулага года расійская кампанія «МТС Юрэнт» купіла інтэлектуальную ўласнасць і распрацоўкі Eleven у сферы мікрамабільнага транспарту за $9,6 млн. Ранейшыя ўладальнікі Eleven фактычна сталі партнёрамі МТС.

Eleven апошнім час актыўна пашырае геаграфію кікшэрынгу ў краіне. У Брэсце пасля 4-гадовага перапынку запусцілі сэрвіс арэнды электрасамакатаў, нядаўна ён адкрыўся і ў Гомелі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць