Грамадства

Справа «Партнэрства» толькі пачынаецца

У аўторак ва ўправе Партыі БНФ прайшла прэс-канфэрэнцыя з удзелам Аляксандра Шалайкі і Эніры Браніцкай ды родных Міколы Астрэйкі і Цімоха Дранчука.

У аўторак ва ўправе Партыі БНФ прайшла прэс-канфэрэнцыя з удзелам Аляксандра Шалайкі і Эніры Браніцкай ды родных Міколы Астрэйкі і Цімоха Дранчука.

Нагадаем, што 21 лютага спэцслужбы арыштавалі гэтых чатырох сяброў незарэгістраванай арганізацыі «Партнэрства». З экрана тэлевізіі ім было закінута абвінавачаньне ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў і сфальшаваньня вынікаў выбараў. На судовым працэсе, які скончыўся ў пачатку жніўня, гэтыя абвінавачваньні былі зьнятыя, а актывістаў «Пратнэрства» асудзілі за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. 21 жніўня з турмы на Валадарцы выйшлі Аляксандар Шалайка і Эніра Браніцкая. Цімоху Дранчуку сядзець за кратамі яшчэ паўгоду, а Міколу Астрэйку – паўтары.

Аляксандар Шалайка заявіў, што асноўнай мэтай прэс-канфэрэнцыі зьяўляецца падтрымка М. Астрэйкі і Ц. Дранчука і іх сем’яў. Касацыйную скаргу М. Астрэйкі і Ц. Дранчука мусіць разгледзець Менскі гарадзкі суд.

Паводле слоў Шалайкі, на судовым працэсе над актывістамі «Партнэрства» былі груба парушанае крымінальна-працэсуальнае заканадаўства і быў вынесены празьмерна жорсткі вырак.

«Так атрымалася, што людзі якія ніколі не былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, пры наяўнасьці зьмякчальных абставінаў, са станоўчымі характарыстыкамі, з малымі дзецьмі адразу атрымліваюць такія вялікія тэрміны, а Мікалай увогуле максымальны – 2 гады, – сказаў Аляксандар. – Нават для беларускага заканадаўства – гэта выключныя выпадкі. Калі я сядзеў на Валадарцы шмат у каго з сукамернікаў за плячамі было па пяць-шэсьць судзімасьцяў і многія ніколі не адбывалі пакараньне за кратамі. Тым болей дзеяньне актывістаў «Партнэрства» ня несьлі ніякай шкоды. Назіраньне за выбарамі – рэч карысная і абавязковая. Можа быць ня ўсё ў нашых сілах, але мы будзем рабіць максымум, каб Мікалай і Цімох аказаліся на волі».

Аляксандар зазначыў, што існавалі тры доказы «віны». «Гэта тры дакумэнты. Адзін быў зроблены на блянку «Gallup» зь нібыта вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў. Ён увогуле не разглядаўся сьледзтвам. Другі – блянк з вынікамі яўкі на папярэдняе галасаваньне падчас рэфэрэндуму 2004 г., да гэтага блянку было проста дапісана «19 сакавіка 2006 г. Грамадзкае аб’яднаньне «Партнэрства». Суд прызнаў, што гэта сапраўдны дакумэнт і ніякага падману быць ня можа. Трэці – блянк ЦВК з подпісам Ярмошынай, але яго я ўвогуле бачыў толькі па тэлевізары, на сьледзтве ён не фігураваў. Не было доказаў, таму абвінавачваньне зьнялі, пакінуўшы толькі ўдзел у незарэгістраванай грамадзкай арганізацыі».

«Іншымі словамі, мы б маглі пайсьці прыбіраць дрэвы, назваўшыся група «Сонейка», і нас таксама маглі б пасадзіць у турму», – рэзюмаваў А. Шалайка.

Жонка Мікалая Астрэйкі Паліна адзначыла, што ёй вельмі цяжка да нядаўняга было ўявіць, што такія падзеі, якія здарыліся зь яе мужам могуць адбывацца ў XXI ст. у цэнтры Эўропы. «Мне балюча і крыўдна, што мы зь Мікалаем вымушаны пачынаць сваё маладое сямейнае жыцьцё з такіх непрыемных падзеяў».

Маці Міколы Яўгенія Астрэйка сказала, што пасьля вынясеньня прысуду ёй з дазволу судзьдзі Леаніда Ясіновіча штотыдзень дазвалялі сустракацца з сынам, але ўчора гэты дазвол скасавалі. Са словаў Яўгеніі Астрэйкі яе сын ня скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня на Валадарцы, хоць у ягонай камэры нават няма шыбаў, толькі краты, першыя ж усталёўваюць пасьля пачатку ацяпляльнага сэзону. Мікола нават крыху прастыў.

Бацька Цімоха Дранчука Валер сказаў, што тая «выбухоўка», якая была паказаная па тэлебачаньні пасьля арышту «партнэраўцаў» мусіць вярнуцца туды адкуль сыходзіла. – Мы павінны паказаць праўду, каб перамагчы хлусьню, што лілася зь дзяржаўных мэдыяў на нашых дзяцей. Справа «Партнэрства» ня скончылася – справа толькі пачынаецца цяпер. Гэтая «выбухоўка» сыграе на руку нам. Сёньня спаўняецца пяць месяцаў Цімохаву сыну, якога ён бачыў толькі аднойчы, падчас вынясеньня прысуду, гэта вельмі жорстка і бязьлітасна. Вялікі дзякуй газэце «Нашай Ніве» за тое, што яна пастаянна друкуе адрасы для ліставаньня палітвязьняў».

Дарэчы, Цімох Дранчук працягвае навучаньне ў ЭГУ дзякуючы добраму стаўленьні кіраўніцтва гэтай ВНУ, піша ў зьняволеньні кантрольныя работы, а таксама штодня дасылае да сваіх родных лісты. Гэткім чынам ён спрабуе весьці нармальнае жыцьцё.

Фота Юліі Дарашкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома4

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца больш дарожных палос, даступных толькі грамадскаму транспарту і электракарам

56‑гадовую чыноўніцу з Бешанковічаў асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах2

«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда23

96‑гадовы Уорэн Бафет перастае кіраваць кампаніяй Berkshire Hathaway1

«Прыгразіла пайсці да іншага». У МУС расказалі падрабязнасці забойства 43‑гадовай цяжарнай жанчыны хакейным арбітрам25

У Балівіі апісалі новы від дзікага ката. Такога не было больш за 100 гадоў1

Памятаеце хлопца, які зрабіў заўвагу турысту за недакурак у цэнтры Мінска? Цяпер ён сам правёў ноч у аддзяленні міліцыі26

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома4

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць