З Масквы. Блог Алеся Чайчыца1515

Беларуская дэлегацыя мусіла быць на памятным мерапрыемстве ў Катыні

Пытанне ў тым, ці мы ўспрымаем гісторыю і сутнасць нашай краіны як цэлае. Піша ў сваім блогу на НН Алесь Чайчыц.

Пытанне ў тым, ці мы ўспрымаем гісторыю і сутнасць нашай краіны як цэлае. Піша ў сваім блогу на НН Алесь Чайчыц.

У Катыні прайшлі мэмарыяльныя мерапрыемствы з нагоды 70-годзьдзя расстрэлу афіцэраў войска польскага ў Катыні. Беларускай дэлегацыі на мерапрыемстве, мяркуючы па ўсім, не было.

Гэта пры тым, што сярод афіцэраў войска польскага, забітых у Катыні, было шмат людзей з Заходняй Беларусі. У прыватнасьці, з двух расстраляных генэралаў адным быў Браніслаў Багатырэвіч з Гародні, які кіраваў мясцовай самаабаронай у 1918–19 гг. Таксама ў Катыні быў расстраляны беларускі літаратар і публіцыст Францішак Умястоўскі. Паводле ацэнак гісторыкаў, з 14,5 тыс. забітых чырвонымі ў 1940 г. польскіх вайскоўцаў прыкладна чвэрць складалі выхадцы зь Беларусі.

Больш за тое, расстрэл афіцэраў войска польскага ў 1940 г. ня быў першым на тым месцы: забойствы ў Катыні адбываліся яшчэ ў 30-я гады. У тым ліку, паводле гісторыкаў, сярод ахвяраў былі дзеячы беларускага нацыянальнага руху Смаленшчыны.

Афіцыйныя беларускія ўлады ігнаруюць Катынь — а разам з гэтым дачыненьне тых падзей да сваёй краіны.

Нават з позірку на геаграфічную карту відавочна, што Беларусь была ў цэнтры падзеяў 70-гадовай даўніны, але ўсё роўна Катынь выступае як аспэкт выключна расейска-польскіх стасункаў.

Беларусь фігуруе ў навінах пра памятныя мерапрыемствы толькі ў назьве «Беларускага сьпісу» — рэгістра ахвяр, расстраляных саветамі на тэрыторыі Беларусі. Пра тое, каб запрашаць афіцыйную беларускую дэлегацыю, арганізатарам памятных мерапрыемстваў, падобна, нават у галаву не магло прыйсьці.

І гэта ня іх віна, а віна беларускіх уладаў.

Добра, што хоць беларуская грамадзкая супольнасьць пра Катынь памятае, хаця і тут падчас пары назіраецца спакуса выракчыся нашых землякоў толькі за тое, што ня ўсё зь іх успрынялі ідэі па-сялянску і сацыялістычна афарбаванага беларускага нацыянальнага адраджэньня пачатку ХХ стагодзьдзя і што яшчэ меншая частка зь іх сымпатызавала заходнебеларускім сэпаратыстам. Праўда, яшчэ большая спакуса запісваць чалавека ў беларускія адраджэнцы толькі за факт паходжаньня зь Беларусі.

Пытаньне да таго, што мы з вамі разумеем пад Беларусьсю і ці ўспрымаем мы гісторыю і сутнасьць нашай краіны і нашых гістарычных каранёў цалкам.
Афіцыйная дзяржаўная ідэалёгія ідэнтыфікуе Беларусь з гістарычным этапам пачынаючы з «Вялікай айчыннай вайны». Ідэалёгія беларускамоўнай нацыянальна сьвядомай контр-культуры мае схільнасьць ідэнтыфікаваць Беларусь выключна з сацыялістычна-нацыяналістычным рухам канца ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя і трактаваць папярэднюю гісторыю праз гэту прызму («ВКЛ — беларуская дзяржава»).

Аднак, глядзець на гэтае пытаньне варта куды больш глыбока і меней зашорана. Будзем спадзявацца, што на 80-я ўгодкі трагедыі да мэмарыялу, прысьвечанага памяці таксама і соцень нашых суайчыньнікаў, ускладзе вянок і беларуская дэлегацыя.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся1

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць сталінку з вінтажным дафамінавым інтэр'ерам4

У Нароўлі на пажары загінулі 73‑гадовая пенсіянерка і двое яе праўнукаў — 5‑гадовая дзяўчынка і 10‑гадовы хлопчык

«Іх Валерый Лявонцьеў трэніруе?» Сацсеткі рагочуць і захапляюцца леапардавымі касцюмамі футбалістаў зборнай Конга4

Брытанія перахапіла судна расійскага «ценявога флоту» ў Ла-Маншы1

Чаму мінскія аўтобусы жоўтыя, а тралейбусы — салатавыя? Аказалася, у гэтым ёсць логіка5

У Бразіліі дзяўчыну кінулі з 40‑метровай вышыні, забыўшыся замацаваць ахоўны канат2

32‑гадовую вяскоўку з Гомельшчыны асудзілі па некалькіх палітычных артыкулах10

Заплаціў, але ўсё роўна стаў парушальнікам: якія памылкі робяць кіроўцы на платных паркоўках у Мінску

Рыбінск у агні і чорным дыме — беспілотнікі атакавалі стратэгічнае нафтавае сховішча12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся1

«70% мастакоў у чорных спісах». Мастак Сяргей Грыневіч пасля трыумфу ў Венецыі расказаў пра гады маўчання і пра тое, на якім свеце ён апынуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць