Здароўе

Рэўнасць пагаршае здольнасць жанчынаў успрымаць зрокавую інфармацыю

Навукоўцы даказалі, што рэўнасць робіць настолькі моцны эмацыйны ўплыў на прадстаўніц прыгожага полу, што пагаршае іх здольнасць успрымаць зрокавую інфармацыю з навакольнага асяроддзя, паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у красавіцкім выпуску часопіса Emotion.

Аўтары даследавання, прафесары псіхалогіі з Делавэрскага універсітэта ў ЗША Стывен Мост і Жан Філіп Ларэнса паспрабавалі высветліць, наколькі моцна блізкія стасункі паміж людзьмі могуць закранаць іх базавыя магчымасці ўспрымання свету. У сваёй працы навукоўцы правялі эксперымент з добраахвотным удзелам гетэрасэксуальных параў, у якім жанчынам было неабходна выбраць выявы прыгожых ландшафтаў на экране кампутарнага манітора, якія хутка чаргаваліся з выявамі, непрыемнымі для ўспрымання. Пры гэтым іх партнёр сядзеў побач за экранам асобнага кампутара і, згодна з умовамі эксперыменту, ацэньваў прыгажосці тых ці іншых фатаграфій ландшафтаў.

На пэўным этапе гэтага эксперыменту даследчык прасіў мужчыну пераключыцца з адной задачы на іншую і перайсці з ацэнкі прыгажосці ландшафтаў на ацэнку прывабнасці жанчын, фатаграфіі якіх чаргаваліся на яго маніторы.

Па выніках гэтага эксперыменту жанчыны павінныя былі вызначыць сваю ступень раздражнёнасці і дыскамфорту ад таго, што іх малады чалавек займаўся падчас эксперыменту ацэнкай чужой прывабнасці. У выніку аналізу атрыманых дадзеных навукоўцы выявілі, што чым большую рэўнасць адчувала жанчына падчас эксперыменту, тым большае абурэнне ў яе выклікалі непрыемныя малюнкі на маніторы і тым горш яна спраўлялася з выяўленнем прыгожых ландшафтаў. Навукоўцы адзначаюць, што такое парушэнне зрокавага ўспрыманьня назіралася толькі ў той момант, калі мужчына займаўся ацэнкай чужой прывабнасці.

Аўтары даследавання лічаць, што іх праца мае вялікае значэнне для вывучэння ўзаемасувязі сацыяльных адносін і здольнасці да ўспрымання і паглыбляе ўяўленні навукоўцаў пра тое, як эмоцыі, звязаныя з сацыяльным узаемадзеяннем, могуць закранаць разумовы і фізічны стан чалавека. «Эмоцыі, якія ўзніклі ў кантэксце сацыяльных узаемадзеянняў, як аказалася, могуць уплываць нават на ўзроўні апрацоўкі сігналаў органаў успрымання», — пішуць навукоўцы ў сваім артыкуле.

У далейшым псіхолагі збіраюцца выявіць, як такія сацыяльныя ўзаемадзеянні могуць адбіцца на паводзінах і здольнасці да ўспрымання ў мужчынаў.

Каментары

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць