З 1 кастрычніка 2025 года ў Беларусі змяняецца парадак вяртання плацяжоў праз сістэму АРІП. Паводле інфармацыі сэрвісу, уводзяцца новыя правілы для вяртання памылкова зробленых плацяжоў.

Фота ілюстрацыйнае
Цяпер у плацельшчыкаў будзе два варыянты вяртання грошай. Першы — вярнуць сродкі на той жа самы рахунак, з якога быў зроблены плацёж, пазначыўшы нумар аперацыі ў АРІП. Другі — пералічыць памылкова адпраўленыя грошы на іншы рахунак плательшчыка, для чаго трэба будзе падаць адпаведныя рэквізіты.
Сам працэс вяртання будзе рабіцца праз узаемазалік: аператар разлікаў кампенсуе сродкі пастаўшчыку паслуг, а той, у сваю чаргу, верне грошы плацельшчыку.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары