Здарэнні66

На прыпынках грамадскага транспарту ў Жодзіне і Салігорску забітыя маладыя людзі

На прыпынках грамадскага транспарту ў Жодзіне (Смалявіцкі раён) і Салігорску ў выніку раптоўна ўзніклых канфліктаў учынены забойствы маладых людзей.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна, ноччу 14 красавіка ў Жодзіне на аўтобусным прыпынку па вуліцы Савецкай у кантэйнеры для пяску быў знойдзены накрыты металічнай урнай труп 25‑гадовага непрацуючага мясцовага жыхара. Згодна з заключэннем судмедэкспертызы пацярпелы

меў раны на галаве, шматлікія кровападцёкі. Смерць маладога чалавека наступіла ад удушэння пяском (механічная асфіксія).

У гэты ж дзень па факце забойства пракуратурай Мінскай вобласці распачата крымінальная справа. 19 красавіка па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманы два падазроныя — 20‑гадовы і 21‑гадовы мясцовыя жыхары, рабочыя Жодзінскага кавальскага завода штамповак і Жодзінскай ЦЭЦ. Паводле звестак следства, забойства было ўчынена падчас канфлікту, што ўзнік на прыпынку паміж раней незнаёмымі пацярпелымі і падазронымі. Усе былі ў стане алкагольнага ап’янення.

Аналагічны выпадак адбыўся 17 красавіка ў Салігорску.

Прыкладна ў 23.30 каля прыпынку грамадскага транспарту «Тэхнікум» па вуліцы Казлова раней не судзімы 50‑гадовы жыхар райцэнтра, які быў у нецвярозым стане, на глебе асабістых непрыязных адносінаў падчас раптоўна ўзніклай сваркі нанёс удар нажом у вобласць шыі 19‑гадоваму першакурсніку Салігорскага прафесійна‑тэхнічнага ліцэя, які ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. Пацярпелы таксама знаходзіўся ў нецвярозым стане. Крымінальная справа распачата пракуратурай Салігорскага раёна.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў124

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць