Свет99

Дзярждэпартамент ЗША аб'явіў пра афіцыйнае закрыццё USAID

ЗША афіцыйна закрываюць агенцтва па міжнародным развіцці USAID. Дзяржсакратар Марка Рубіа паведаміў, што частка праграм будзе перададзена пад кантроль Дзярждэпартамента ЗША, а само агенцтва спыняе сваю дзейнасць. 

Марка Рубіа адзначыў, што з пачатку года дзякуючы закрыццю USAID удалося ашчадзіць дзясяткі мільярдаў даляраў са сродкаў амерыканскіх падаткаплацельшчыкаў.

USAID быў створаны Кангрэсам ЗША у 1961 годзе і налічваў каля 10000 супрацоўнікаў па ўсім свеце. Гэта было асноўнае падраздзяленне ўрада ЗША па аказанні міжнароднай дапамогі. У тройку найбуйнейшых атрымальнікаў гэтай дапамогі летась увайшлі такія краіны, як Украіна, Эфіопія і Іарданія.

Раней адміністрацыя Дональда Трампа спыніла больш за 90% праграм дапамогі замежным дзяржавам праз USAID, а ў 2025 годзе было закрыта 83% праграм. Дзярждэпартамент цяпер мае непасрэдна кіраваць астатнімі прыкладна 1000 праграмамі. 

Каментары9

  • Хіхіхі
    29.08.2025
    У калябабарыканскім чаце рэфарматараў плач. Дзеячы КР і іншыя актывісты ўжо не атрымаюць такіх грошаў на квір-лгбт-гендарныя праекты.
  • Даўно пара
    29.08.2025
    Агенства па перакачцы бюджэтных грошай у фонды і кліентуру дэм партыі па ўсяму свету.
    USAID гэта не вуда і не рыба, USAID гэта наркотык, на які падселі легіён залежных
  • Ф
    29.08.2025
    Шкада, Рубіа не сказаў, колькі гэта будзе каштаваць падаткаплацельшчыкам у будучыні.

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць