Грамадства44

У Мінску з пачатку года абнавілі 231 прыпынак

З пачатку 2025 года ў сталіцы абнавілі 231 прыпыначны пункт. Чым яны адрозніваюцца ад ранейшых, Мінск-навінам расказаў дырэктар «Гаррэмаўтадара» Максім Белавус.

Фота: Мінск-навіны

— Мы стараемся змяняць каля 10 % усіх прыпыначных пунктаў з наяўных у горадзе за год. Абнаўляем не менш за 200 штук, — патлумачыў М. Белавус. — Ад ранейшых яны, вядома ж, адрозніваюцца. Новыя прыпынкі ацынкаваныя, павышанай камфортнасці, таму што зона, у якой можа знаходзіцца чалавек, павялічана. Плюс, былі пажаданні грамадзян, каб назвы павільёнаў дубляваліся не толькі на апорах, бо людзі са слабым зрокам або бабулі не могуць іх знайсці, а непасрэдна на самім павільёне. Гэта было ўлічана, і з трох бакоў нанесена назва прыпынку. Таксама паставілі ўдарастойкае таніраванае шкло.

Супрацоўнікі прадпрыемства таксама вывучалі мэтазгоднасць дапаўнення прыпынкаў раз’ёмамі для зарадкі смартфонаў або кава-аўтаматамі.

— Негатыўны досвед на вул. Няміга, дзе быў эксперыментальны павільён, паказаў, што патрэбы ў гэтым няма. Грамадскі транспарт ходзіць часта, за некалькі хвілін чалавек не паспявае зарадзіць тэлефон. То-бок эфектыўнасці няма. Наконт кавы людзі выказвалі нараканні, маўляў, гарачая кава ў салоне аўтобуса можа быць небяспечнай. Адзін неасцярожны рух — і аматар кавы абліў іншага пасажыра. Таму ад гэтага вырашылі адмовіцца, — расказаў дырэктар «Горрэмаўтадара».

Каментары4

  • Барадзед
    05.09.2025
    Пусть ещё массажные кресла там поставят, потому что минчане очень устают ждать автобус.
  • Горе-инженеры придумали остановки,
    05.09.2025
    которые не защищают от ветра и от непрямого дождя. Глупость, а не остановка.
  • Максим Дизайнер
    05.09.2025
    Давно не был. А автопарк там такой же скрипучий, гудящий, без кондеев, как и 5 лет назад?Десяток новеньких машин на весь город, и в тех обогреватели ревут, как турбина самолета?А по теме - очередной распил в мацковском стиле.

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць