Адна машына страчана, лётчык катапультаваўся.
21 красавіка ў 20.15 падчас ажыццяўлення планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці пры выкананні манеўру павышанай складанасці адбылося сутыкненне ў паветры двух самалётаў МіГ‑29 927‑й знішчальнай авіяцыйнай базы (Бяроза).
Пра гэта паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны Беларусі.
У выніку адна з машын атрымала пашкоджанні, якія не далі магчымасці прадоўжыць палёт. Лётчык здолеў вывесці знішчальнік у раён 210‑га авіяцыйнага палігона
і, пераканаўшыся ў адсутнасці на зямлі населеных пунктаў, катапультаваўся.
Прафесійныя дзеянні іншага пілота дазволілі другой машыне паспяхова прызямліцца на базавым аэрадроме.
Цяпер жыццю лётчыкаў нішто не пагражае. Прычыны здарэння расследуюцца камісіяй Міністэрства абароны.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары