Грамадства1212

У Беларусь з Грэцыі прыбыла прадстаўнічая кітайская дэлегацыя

Сёння вечарам у Мінск прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з сакратаром Цэнтральнай камісіі па праверцы дысцыпліны і членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Камуністычнай партыі Кітая Лі Сі, паведамляе аналітычная група iSANS.

Раней паведамлялася, што Лі Сі ўзначаліць дэлегацыю партыі, якая з 17 па 24 верасня наведае Грэцыю і Беларусь.

Паездка ў Грэцыю адбывалася па запрашэнні партыі «Новая дэмакратыя», а ў Беларусь Лі Сі завітаў па запрашэнні адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Верагодна, падчас сустрэчы Лі Сі з прадстаўнікамі беларускіх уладаў будзе абмяркоўвацца ў тым ліку пытанне закрытай польска-беларускай мяжы, з-за чаго церпіць справа транспартавання ў Еўропу кітайскіх тавараў. 

Раней на гэтым тыдні кітайская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Кітая Ван І правяла сустрэчы ў Польшчы. Сярод іншага яна сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім. Падчас гэтых сустрэч бакі абмеркавалі транзіт кітайскіх тавараў праз Беларусь і поўнае закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю.

Польшча за адкрыццё мяжы чакае саступак ад рэжыму Лукашэнкі, у першую чаргу ў пытанні спынення міграцыйнага крызісу.

Каментары12

  • Ну-ну
    20.09.2025
    лукашонку лукамоляць ува ўсе піхацельна-дыхацельныя без рэгістрацыі і sms. Ну, а нафталінавай факсавай сэкце спачуваю – ваш вось, з кім у вас «супадаюць нацыянальныя інтарэсы», пайшоў супраць міжнароднага права. Такая сэляві.
  • Мядзьведзь
    20.09.2025
    Будуць луку каранаваць ва усё шлюзы))))
  • Товарисч Нагоняй
    20.09.2025
    А сейчас Вяликае Начальства расскажет откуда готовилось нападение

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць