Свет

Кітай і ЗША дамовіліся аб «рамках» гандлёвай здзелкі напярэдадні сустрэчы Сі і Трампа

Дональд Трамп пагражаў з лістапада абкласці імпарт з Кітая пошлінай у 100%, але міністр фінансаў Скот Бесэнт сказаў, што гэты тарыф, хутчэй за ўсё, прымяняцца не будзе.

Трамп і Сі падчас саміту ў Осацы ў 2019 годзе. Фота Susan Walsh / AP

ЗША і Кітай дамовіліся аб рамках патэнцыйнай гандлёвай здзелкі, якую лідары дзвюх краін будуць абмяркоўваць на сваёй асабістай сустрэчы на гэтым тыдні, паведаміў міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт, піша Бі-бі-сі.

У інтэрв'ю амерыканскаму партнёру ЗША тэлекампаніі CBS Бесэнт распавёў, што пагадненне будзе ўключаць у сябе «канчатковую здзелку» па амерыканскім сегменце сеткі TikTok, а таксама адтэрміноўку ўзмацнення кантролю на экспарт рэдказямельных металаў з Кітая.

Дональд Трамп пагражаў з лістапада абкласці імпарт з Кітая пошлінай у 100%, але Бесэнт сказаў, што гэты тарыф, хутчэй за ўсё, прымяняцца не будзе. Таксама, паводле яго слоў, Кітай адновіць імпарт значных аб'ёмаў соевых бабоў з ЗША.

Трамп і старшыня КНР Сі Цзіньпін сустрэнуцца ў чацвер у Паўднёвай Карэі. Бесэнт сустрэўся з кітайскай дэлегацыяй на палях саміту АСЕАН у Малайзіі, у якім прымае ўдзел і сам Трамп.

Бакі «дасягнулі змястоўнай рамачнай дамоўленасці для двух лідараў», сказаў міністр фінансаў ЗША, дадаўшы: «Тарыфаў удасца пазбегнуць».

Пекін назваў абмеркаванне канструктыўным. У кітайскім камюніке гаворыцца, што на перамовах быў дасягнуты «базавы кансэнсус аб мерах для вырашэння заклапочанасцяў» бакоў. «Абодва бакі пагадзіліся працягнуць абмеркаванні выніковых канкрэтных дэталяў», — адзначаецца ў заяве.

Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом у студзені гэтага года ён пагражаў павышэннямі тарыфаў на імпарт з іншых краін і часам сапраўды іх павышаў. Многія краіны, такія як Вялікабрытанія, дамовіліся аб новых умовах гандлю з ЗША, як правіла, з больш нізкімі тарыфамі, чым першапачаткова пагражаў Трамп, але вышэйшымі, чым яны былі раней.

Кітаю Трамп пагражаў самымі высокімі тарыфамі. Аднак яны шмат разоў адтэрміноўваліся, пакуль працягваліся перамовы аб гандлёвай здзелцы.

У гэтым месяцы Трамп прыгразіў павысіць тарыфы на кітайскія тавары на 100 працэнтных пунктаў з лістапада ў адказ на ўзмацненне абмежаванняў на экспарт з Кітая рэдказямельных металаў. Гэтыя матэрыялы шырока прымяняюцца ў многіх высокатэхналагічных таварах, а Кітай кантралюе большую частку іх сусветнай вытворчасці — да 90%.

У іншым інтэрв'ю ў нядзелю Бесент сказаў, што Кітай прыпыніць новыя абмежаванні на год, а таксама адновіць імпарт з ЗША соевых бабоў. Гэта адзін з буйных артыкулаў амерыканскага экспарту ў Кітай, а калі Трамп пачаў тарыфную вайну, Пекін спыніў закупляць бабы ў амерыканскіх фермераў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў6

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных12

Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е

Рэстараны ЗША сутыкнуліся з праблемай — людзі менш ядуць з-за «Азэмпіку»3

Сяргей Ціханоўскі: Твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш197

Фатографу, па якога ў 2020‑м прыязджаў узброены АМАП, прысудзілі калонію3

Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі і гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ3

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе9

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект26

Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50%1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў6

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць